Антрапалогія беларусаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алеевы партрэт «Тып беларуса» на дубовай кацёлцы, 1907 г. Мастак Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец)

Антрапалогія беларусаў — комплекс прыкмет, якія вызначаюцца спадчынна і характарызуюць генатып і фенатып  (руск.) беларусаў.

Гісторыя даследвання[правіць | правіць зыходнік]

Даследванні ў XIX стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

Краніаметрыя чэрапа. 1902

Вядомы заолаг прафесар А. П. Багданаў на пасяджэннях Імператарскага таварыства прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі неаднаразова звяртаў увагу ўдзельнікаў на заходнія губерні Расійскай імперыі, лічачы іх вельмі цікавымі для антраполагаў з-за змешвання розных народнасцяў. У 1886 годзе Таварыства накіравала ў Беларусь антрапалагічную экспедыцыю з К. М. Ікава і М. А. Янчука.

Тагачасныя даследаванні рускіх антраполагаў у першую чаргу складаліся ў вывучэнні фізічнага аблічча насельніцтва ў сувязі з іх этнічнай гісторыяй. Расавымі прыкметамі лічыліся форма галавы, форма твару, колер вачэй, колер валасоў, даўжыня цела. Па гэтым данным рабілася выснова пра этнарасавыя асаблівасці насельніцтва. Рыхтуючыся да паездкі, Ікаў пісаў: «Мы не маем абсалютна ні аднаго факту ў адносінах да беларусаў: ні вымярэнняў жывых, ні чэрапаў. Агульныя звесткі пра іх выгляд прымушаюць іх прылічаць да таго ж белокурага еўрапейскага тыпу, як і германцаў і старажытных рускіх і славян, — прычым беларусы, па-відаць, захавалі гэты тып лепш за іншых. Такім чынам, адзінае пытанне, якое можа быць пастаўлена па адносінах беларусаў, наступнае: ці сапраўды беларусы захавалі ў значнай чысціні старажытны арыйскі бялявы антрапалагічны тып? Рашэннем гэтага пытання вызначыцца і стаўленне беларусаў да вялікарусаў, маларосаў, а таксама латышоў». К. Ікаў азначыў для абследаванняў найбольш, як ён лічыў, беларускія мясцовасці ― Слуцкі, Пінскі, Ігуменскі, Мазырскі і Барысаўскі паветы Мінскай губерні, а таксама Старабыхаўскі і Магілёўскі паветы Магілёўскай губерні і паўднёвую частку Полацкага павета з Лепельскім Віцебскай губерні. «Найбольш ізаляванымі з’яўляюцца паветы Пінскі, Мазырскі і Слуцкі Мінскай губерні — і іх неабходна ўключыць у кола даследавання. Але, быць можа, асаблівасці кліматычных і глебавых умоў і сама ізаляванасць гэтых мясцовасцяў аказалі ўплыў на беларусаў, які змяніў іх першапачатковы habitus…?»[1][2].

Але ўжо ў Беларусі Ікаў зразумеў, што яго задумы нерэальныя: «План занадта вялікі, ды і заснаваны на незнаёмстве з мясцовымі ўмовамі. У Беларусі няма нашых (расейскіх) сёл, а ёсць пасяленні, якія складаюцца з некалькіх двароў, яны большаю часткай знаходзяцца на значнай адлегласці адзін ад іншага; таму было амаль немагчыма атрымаць вымярэння, пераязджаючы з месца на месца, — на гэта спатрэбілася б шмат часу і сродкаў, ды і насельніцтва ў працоўную пару большаю часткай у поле. Акрамя таго, без удзелу прадстаўніка ўлады справа аказалася зусім невыканальнай, — а нельга ж было чакаць, каб прадстаўнік улады знайшоў магчымым вылучыць тую масу часу, якая спатрэбілася б на пераезды». Канчатковай мэтай сваёй працы Ікаў ставіў параўнальнае даследаванне марфалогіі рускіх, украінцаў і беларусаў. У Беларусі яму ўдалося вымераць і даследаваць каля 558 чалавек (290 мужчын, 128 жанчын, 140 дзяцей)

Антрапалагічная вывучэнне, то ёсць вымярэнне і апісанне сучаснага насельніцтва, справа новая. Тым больш цяжкасцяў яна павінна сустракаць ў нас. Лепшым па сваёй чысціні антрапалагічным матэрыялам з’яўляюцца сяляне. Але чалавек, які ведае стаўленне нашых народных мас да ўсяго незразумелага, лёгка зразумее стаўленне сялянства да невядомай асобы, якая прыехала з нейкімі незразумелымі мэтамі: з’яўляецца недавер і незадаволенасць, складаюцца небыліцы, пускаюцца плёткі… Вынікі маёй паездкі ў Беларусь вельмі сціплыя. Галоўная мая мэта была разведачная. Трэба заўважыць, што па антрапалогіі беларусаў няма зусім ніякіх матэрыялаў навуковага характару. Таму я паставіў сабе асноўнай задачай сабраць ў некалькіх пунктах дадзеныя па фізічнай арганізацыі беларусаў, не спыняючыся на падрабязнасьцях; я жадаў таксама атрымаць звесткі аб тых знешніх фактарах, якія маглі на працягу тысячагоддзяў аказаць свой ўплыў на агульныя з’явы арганізацыі насельніцтва Заходняга краю…

Ікаў прыйшоў да высновы, што ў большасці беларусаў захаваўся доўгагаловы тып, які яму сустракаўся ў курганных раскопках 700-гадовай даўніны, і ў меншай ступені ― шыракагаловы. На гэтай падставе ён палічыў, што ў этнагенезе беларусаў удзельнічалі нейкія іншыя групы ― хутчэй за ўсё, балцкія[3].

Ікаў спрабаваў звязаць пытанні фарміравання антрапалагічных асаблівасцяў тагачаснага насельніцтва Беларусі з гістарычнымі працэсамі. Ён першы ў антрапалогіі адзначыў ролю сацыяльна-эканамічных фактараў у фізічным развіцці насельніцтва, улічваючы дадзеныя побыту, працы і харчавання палешукоў[4]. Па яго словах, «меркаванне пра дрэнны уплыў умоў жыцця на антрапалагічны тып беларусаў не можа лічыцца занадта апрыёрным і смелым». Першым выказаў гіпотэзу, што з-за ізаляванасці асобных мясцовасцяў Беларусі тут існуе магчымасць захавання старажытнага антрапалагічнага тыпу. І, як высветлена потым, адрозненняў паміж беларускімі папуляцыямі менш, чым паміж украінскімі папуляцыямі, і значна менш, чым паміж рускімі папуляцыямі ― менш за 1 %, то бок, гэта хутчэй адзіны народ, а не сукупнасць папуляцый[5].

Даследванні ў XX стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

Антрапалагічныя даследванні ў Беларусі праводзіліся неаднаразова рознымі даследчыкамі. У ходзе Украінскай (Дзьячэнка, 1965) і Прыбалтыйскай (Вітаў, Чэбаксараў, 1959) антрапалагічных экспедыцый, пры правядзенні прац латышскага антрапалога Р. Я. Дзянісавай (1958) і маскоўскага даследчыка Вітава (Алексееў і інш., 1994), былі атрыманыя дадзеныя па 30-ці групах беларусаў, якія жывуць па ўсёй тэрыторыі краіны.

У 1972 г. А. І. Мікуліч правёў папуляцыйна-генетычнае даследванне беларусаў на базе пастаяннай Сібірскай генетыка-антрапалагічнай экспедыцыі, заснаванай на кафедры антрапалогіі МДУ ў 1959 г.

Даследванні ў XXI стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XX — пачатку XXI стагоддзяў развіццё малекулярнай біялогіі і малекулярнай генетыкі стымулявала генагеаграфічныя  (англ.) даследаванні народаў свету, у тым ліку беларусаў.

У 2005—2010 гадах у Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі было праведзена даследаванне генафонду беларусаў паводле дадзеных пра тры тыпы генетычных маркераў — аўтасомных, мітахандрыяльных і Y-храмасомы.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Сучаснымі антраполагамі даказана непасрэдная генетычная пераемнасць антрапалагічнага тыпу насельніцтва Беларусі на працягу як мінімум двух тысячагоддзяў.

Мы прытрымліваемся той думкі, што ніякія перасяленні не маглі поўнасцю змяніць насельніцтва той ці іншай тэрыторыі, што пэўная частка яго захоўвалася і пасля змешвалася з прышлым. Гэта дае падставу лічыць у той ці іншай ступені продкамі беларусаў усе плямёны, якія жылі тут у даіндаеўрапейскі перыяд[6].

Картаграфаванне археолагамі старажытных помнікаў і знаходак сведчыць, што геаграфічны арэал старажытнабалцкіх паселішчаў ва Усходняй Еўропе папярэднічаў старабеларускаму насельніцтву на сучаснай тэрыторыі. Гэта прадвызначыла ўдзел балцкага субстрату (падасновы) у далейшым фарміраванні тутэйшых папуляцый, тапаніміцы, антрапалагічных рысах.

На тэрыторыі Беларусі антрапалагічныя рысы абарыгенаў (балты) захоўваліся і пераважалі, але з-за больш высокага ўзроўню матэрыяльнай і духоўнай культуры прышэльцаў (славяне) іх этнавызначальныя рысы сталі дамінаваць.

Паводле сукупнасці найбольш інфарматыўных расадыягнастычных рыс сярод груп беларусаў, літоўцаў, украінцаў Палесся, зборных груп рускіх і палякаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі, найбольш блізкія аказаліся беларусы і літоўцы. Гэты вынік пацвярджаве, што насельніцтва паўднёва-ўсходніх раёнаў Прыбалтыкі і асноўнай тэрыторыі Беларусі ў антрапалагічным плане адгалінавалася ад аднаго радаслоўнага дрэва.

Даследванне генафонду насельніцтва Беларусі сведчыць аб бытаванні ў рэгіёне Беларусі блізкароднасных этнасаў. Устаноўлена адпаведнасць сучаснага генафонду беларусаў старажытнаму прабацькаўскаму. Паводле параўнання па 12 асноўных генах, літоўцы адрозніваюцца ад беларусаў на 2 гены, рускія — на 3, украінцы — на 4, палякі — на 6.

Прасочаны плаўныя пераходы паміж папуляцыямі ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Агульнаеўрапейская тэндэнцыя зменлівасці антрапагенетычнай структуры з паўднёвага захаду на паўночны ўсход устойліва захоўвалася. Беларусь, Усходняя Літва і Латвія, часткова Паўночна-Заходняя Украіна знаходзяцца ў агульнай антрапагенетычнай прасторы.

Доктар біялагічных навук, антраполаг і генетык Аляксей Мікуліч, зыходзячы з антрапалагічных прыкмет, а таксама распаўсюджанасці тых ці іншых груп крыві, кажа аб адзіным расавым тыпе беларусаў, аўкшайтаў, латгалаў, жыхароў Чарнігаўшчыны, Смаленшчыны, Браншчыны, так званай Новай Мазовіі і ўзводзіць гэты тып яшчэ да неалітычнага насельніцтва Усходняй Еўропы[7][8]:

Такім чынам, шматгадовыя антрапагенетычныя і генагеаграфічныя даследванні вясковага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі дазваляюць нам з вялікай упэўнінасцю лічыць сучасных беларусаў прамымі нашчадкамі тутэйшага насельніцтва старажытнага насельніцтва. Фактычнае фарміраванне адаптыўнага тыпу хутчэй за ўсё адбывалася разам з эпахальнымі зменамі антрапалагічнага тыпу на працягу 100—150 пакаленняў, што доўжыць наша паходжанне ад палеаеўрапеоіднай расавай сукупнасці з часоў першанасельнікаў неаліту[9].

У параўнанні з мовай і культурай генафонд аказаўся больш стабільным. Аднак і назіранні за фальклорам, і палеаэтнаграфічныя крыніцы таксама дазваляюць меркаваць аб аўтахтоннай пераемнасці і глыбокай старажытнасці традыцыйнай беларускай культуры і побыту.

Фізічная антрапалогія[правіць | правіць зыходнік]

Антрапалагічны партрэт[правіць | правіць зыходнік]

Продкі беларусаў адносяцца да шыракатварага меза-даліхакефальнага антрапалагічнага тыпу. Ён таксама адзначаецца ў некаторых груп славен Прыільмення, у чудзі паўночна-заходніх зямель, у іжоры, у некаторых этнічных груп Прыбалтыкі, у Прусіі, Нідэрландах і Скандынавіі. Гэты тып займае тэрыторыю Прыдняпроўя і Прыбалтыкі, і распаўсюджанне яго па-за межамі плямён даказвае яго фарміраванне ў больш старажытны час.

Адрозненне антрапалагічнага тыпу ўсходнеславянскіх плямён, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі (полацкія крывічы, дрыгавічы, радзімічы і драўляне) ад іншых (паводле Трафімавай, 1946)[10]:
Паказальнік Полацкія
крывічы,
дрыгавічы,
радзімічы
і драўляне
Вяцічы Зарайскага
краю, крывічы
Валакаламскага,
Рузскага паветаў,
севяране і паляне
Пераяслаўскага павета
Паляне
Чарнігаўскага
павета
Крывічы
Бельскага
павета
Крывічы
Ельнінскага,
Бранскага
паветаў,
вяцічы
Крывічы Кастрамскога,
Уладзімірскага,
Разанскага
паветаў
Расавы тып Еўрапеоідны Еўрапеоідны Еўрапеоідны Еўрапеоідны Уралапаноідны Уралапаноідны
Градацыя чарпнога паказальніка Мезадаліхакефальная Даліхакефальная Мезадаліхакефальная Суббрахікефальная Даліхакефальная (субуральская) Мезакефальная (сублапаноідная)
Тып твару Шырокі Вузкі Вузкі Сярэднешырокі
Чарапны ўказальнік 73-36 71-73 73-74,5 79-80 72-74 75-76
Падоўжны дыяметр 187-190 186-194 183,5-184,5 175 182-186 180-182
Папярочны дыяметр 138-140 136-138 134,7-136,7 140 134-137 136-140
Тваравы ўказальнік 48-52 52-54 52-54 50,1 52-53 да 52
Вышыня твару 67-70 67-70 68-70 67,6 68-69 64-68
Шырыня твару 135-138 130-133 129-131 134 131-132 129-132
Носавы ўказальнік 48 48 52 52 48 54
Вугал носавых указальнікаў ад 30º і вышэй ад 30º і вышэй ад 30º і вышэй 25-28º 23º 26º
% антрапіннай
формы
грушападобнай адтуліны
50-100 50-100 50-100 50-100 50-60 50-60

Антрапалагічнае занаванне[правіць | правіць зыходнік]

Кананічны аналіз беларускіх папуляцый. Тыпы:
1. — Валдайскі, 2. — Палескі.

На тэрыторыі Беларусі існуюць 2 антрапалагічных тыпа:

  • Валдайскі. Адрозніваецца высокім галаўным указальнікам (у сярэднім 82 %), умераным ростам барады, не вельмі нізкім і шырокім тварам. Доля светлых вачэй складае 50 %, валасоў — каля 40 %[11];
  • Палескі. Адрозніваецца высокім галаўным указальнікам (у сярэднім 83,1 %), менш светлай пігментацыяй валос, меншым ростам барады і больш часта сустракаемым увогнутым профілем спінкі і ўзнятым кончыкам носа. Доля светлых вачэй і валасоў значна ніжэйжая[12].

Дзеля большай нагляднасці карціны расавай варыяцыі беларусаў выкарыстоўваецца кананічны аналіз. Паводле дзвюх пераменных можна правесці падзел беларусаў на 2 адносна аднародныя групы (кластары).

Першы кластар (зверху) уключае беларусаў, якія жывуць на поўначы і ў цэнтральнай зоне краіны. Другі (знізу) уключае групы, якія жывуць на поўдні — на Палессі. З-за адсутнасці на тэрыторыі Беларусі натуральных геаграфічных межаў яны не маюць моцных адрозненняў, але ўсё ж паўночныя беларусы адрозніваюцца па сваім антрапалагічным складзе ад жыхароў Палесся. Зоны двух кластараў перакрыжоўваюцца, то бок выдзеленыя адрозненні прадстаўлены ў выглядзе тэндэнцыі. Мяжу можна правесці па гарадах Брэст-Баранавічы-Магілёў-Быхаў-Крычаў.

Паўночныя беларусы адрозніваюцца ад паўднёвых значна меншай брахікефаліяй (галаўны ўказальнік у сярэднім раўняецца 82,0 % супраць 83,1 %), не такім нізкім і шырокім тварам, больш светлай пігментацыяй валос, большым ростам барады і менш часта сустракаемым увогнутым профілем спінкі і ўзнятым кончыкам носа.

Паўночныя і цэнтральныя беларусы і рускія вярховій Волгі, Дняпра і Заходняй Дзвіны адносяцца да валдайскага тыпу.

У той жа час адрозненні палескіх беларусаў і палескіх украінцаў ідуць у тым жа напрамку, што і адрозненні паўночных і паўднёвых беларусаў. У палескіх беларусаў у параўнанні з палескімі ўкраінцамі трохі менш выяўлена брахікефалія, трохі вышэй і вужэй твар, святлей пігментацыя, слабей рост барады.

Дэрматагліфіка[правіць | правіць зыходнік]

Камбінацыйныя палігоны празнакаў дэрматагліфікі у беларусаў[13]. Цэнтр акружнасці адпавядае мінімальнаму значэнню прыкметы паводле еўразійскай шкалы варыяцый, канец радыюсу — максімальнай велічыні.
Dl10 — дэльтавы індэкс
Ic — індэкс Камінса
t — асявы праксімальны трырадыюс далоні
Hy — узорнасць гіпатэнара
ДМТ — частата дадатковых міжпальцавых трырадыюсаў далоні

Паводле камбінацый дэрматагліфічных прыкмет беларусы належаць да аднаго тыпу, для якога характэрны:

  • cярэдненізкі дэльтавы індэкс;
  • cярэдневысокі індэкс Камінса;
  • невысокі адсотак утрымання асявога праксімальнага трырадыюса далоні;
  • cярэдневысокая частата ўзораў на гіпатэнары;
  • cярэдненізкі адсотак дадатковых міжпальцавых трырадыюсаў.

Абласныя групы максімальна набліжаны да сярэдняга тыпу беларусаў, але нязначныя адрозненні ўсё ж можна адзначыць. Так, у мужчын Усходняга Палесся назіраецца невялікае павелічэнне індэкса Камінса, а ў Заходнім Палессі паніжаны дэльтавы індэкс. Жанчыны Мінскай вобласці адрозніваюцца нязначным памяншэннем індэкса Камінса.

Абагульненыя дэрматагліфічныя адлегласці паміж абласнымі групамі малыя: у мужчын сярэдняе АДА раўняецца 5,8, а ў жанчын 7,1. Найбольшае падабенства ў мужчын назіраецца ў Мінскай і Віцебскай, а таксама ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях (АДА раўняюцца, суадносна, 3,8 і 4,2). У жанчын максімальнае падабенства назіраецца ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях (АДА раўняецца 3,4), а АДА ўсіх абласцей з Мінскай самыя вялікія (у сярэднім 8,2).

  • Дэльтавы індэкс (Dl10). Вар’іруецца ў мужчынскіх групах ад невысокага (11,44) да сярэдняга (13,70). Для большасці груп характэрны сярэднія значэнні індэкса. Прыкмета распаўсюджваецца пераважна ненакіравана. У жанчын індэкс у большасці груп невысокі і таксама вар’іруецца ў невялікіх межах — ад 10,81 да 13,00.
  • Індэкс Камінса (Ic). Вар’іруецца ў мужчын ад 7,90 да 9,65, а ў жанчын — ад 8,00 да 9,40. У беларусаў абодвух палоў адзначаны адносна высокія значэнні індэкса, разам з паўночнымі групамі рускіх.
  • Асявы праксімальны трырадыюс далоні (t). Невысокі і сярэдні. Размах варыяцый прыкметы ў мужчын і жанчын роўны, суадносна, 21 і 24 %. Размеркаванне прыкметы ў мужчын мазаічнае, а ў жаночых групах праяўляецца тэндэнцыя да павелічэння частаты на поўначы і захадзе тэрыторыі.
  • Узорнасць гіпатэнара (Hy). Сярэдняя і высокая. У мужчынскіх групах прыкмета вар’іруецца ад 19,8 да 41,9 і размяркоўваецца на тэрыторыі ненакіравана. У жанчын — ад 18,3 да 47,7 і і таксама размяркоўваецца ненакіравана.
  • Частата дадатковых міжпальцавых трырадыюсаў далоні (ДМТ). Калеблецца ад малых велічынь да сярэдніх. У мужчын — ад 9,0 да 25,2, у жанчын — ад 5,9 да 21,8. Прыкмета размяркоўваецца мазаічна.

Геаграфічнае размеркаванне велічынь мае дысперсны характар, выяўленыя тэндэнцыі для асобных прыкмет не супадаюць. Можна казаць толькі аб лакальнай зменлівасці дэрматагліфічных прыкмет у беларусаў. Паводле карэляцыйныйнага аналізу таксама адсутнічае статыстычная ўзаемасувязь паміж прыкметамі.

У беларусаў зменлівасць усіх прыкмет высокая, але каафіцэнты іх варыяцыі менш, чым у еўрапеоідаў Еўропы і на тэрыторыі Усходняй Еўропы ў цэлым. Найменш варыябельнымі з’яўляюцца індэкс Камінса і дэльтавы індэкс, а самая варыябельная прыкмета — дадатковыя міжпальцавыя трырадыюсы. Таксама адзначаецца высокі індэкс Камінса.

Дэрматагліфічная характарыстыка і параметры зменлівасці ключавых прыкмет і унутраэтнічных міжгрупавых АДА (абагульненых дэрматагліфічных адлегласцей) беларусаў:
Паказальнік Брэсцкая в.
(сумарна)
Гомельская в.
(сумарна)
Мінская в.
(сумарна)
Віцебская в.
(сумарна)
Min Max S V Min Max S V Сярэдняе
паводле ўсіх
даследваных
Пол М Ж М Ж М Ж М Ж М Ж М Ж
Колькасць даследваных 551 490 312 357 293 164 614 639 23 21 2226 1926
Дэльтавы індэкс (Dl10) 12,26 12,02 12,74 11,92 12,53 12,21 12,79 11,87 11,44 13,70 0,60 4,7 10,81 13,00 0,48 4,0 12,62 11,96
Індэкс Камінса (Ic) 8,61 8,53 8,95 8,66 8,58 8,22 8,62 8,66 7,90 9,65 0,40 4,6 8,00 9,40 0,33 3,8 8,70 8,58
Працэнтнае ўтрыманне асявога
праксімальнага трырадыюса далоні (t)
59,1 57,0 65,9 54,6 62,4 64,3 64,6 65,1 48,4 76,7 6,72 10,6 46,6 76,6 8,93 14,6 63,4 60,2
Узорнасць гіпатэнара (Hy) 34,0 35,2 30,9 34,0 34,2 32,3 31,2 30,3 19,8 41,9 5,76 18,0 18,3 47,7 8,15 24,9 32,1 33,3
Частата дадатковых міжпальцавых
трырадыюсаў далоні (ДМТ)
17,2 15,0 17,2 13,3 20,3 17,6 20,6 13,6 9,0 25,2 4,21 22,7 5,9 21,8 4,31 30,3 18,1 14,0
Узорнасць на тэнары/першай
міжпальцавай падушышцы (Th/1)
11,3 9,3 11,5 10,0 7,9 4,99 9,6 11,3 10,1 9,4
Еўрапеоідна-мангалоідны комплекс (ЕМК) 40,6 45,1
Абагульненая дэрматагліфічная
адлегласць (АДА)
14,4 14,1

Сярэднія значэнні мангалоіднага і паўночнаеўрапеоіднага комплексаў у беларусаў блізкія да велічынь у рускіх і ўкраінцаў.

Аналіз унутрагрупавой зменлівасці дэрматагліфічных паказальнікаў у беларусаў, рускіх і ўкраінцаў сведчыць пра гамагеннасць усіх трох этнічных груп і пра адсутнасць у іх накіраваных тэрытарыяльных адрозненняў. Аналіз папарных міжэтнічных АДА на ўзроўні тэрытарыяльных груп сведчыць пра блізкасць усходніх славян паводле крытэрыю статыстычнага падабенства.

Паводле АДА ў мужчын беларусы, рускія і ўкраінцы практычна не адрозны і разам з чэхамі і балгарамі ствараюць асноўны кластар, да якога далучаюцца палякі і славакі. У жанчын у асноўны кластар, адрозненні паміж галінамі якога малыя, уваходзяць усходнія славяне, палякі і чэхі.

Абагульненыя дэрматагліфічныя адлегласці паміж беларусамі і іншымі народамі[14]:
Група Беларусы
Мужчыны Жанчыны
Чэхі 4,2 6,3
Славакі 11,3 14,2
Палякі 7,7 6,8
Балгары 7,4 13,1
Фіны 8,9 8,2
Саамы 15,4 17,1
Карэлы 12,9 7,3
Вепсы 15,2 12,0
Эстонцы 6,9 5,8
Літоўцы 7,6 5,1
Латышы 8,2 6,9
Мардва 5,5 4,3
Комі 7,0 9,4
Мары 14,3 15,3
Удмурты 14,4 13,5
Чувашы 14,7 12,5
Татары казанскія  (руск.) 10,9 9,2
Башкіры 15,6 15,1
Малдаване 4,8 5,7
Гагаузы 10,7 9,2
Венгры 7,0 7,8
Немцы 2,9 7,5

Аданталогія[правіць | правіць зыходнік]

Сучасныя беларусы, а таксама рускія і ў меншай ступені ўкраінцы, паказваюць высокія індэксы міжгрупавой зменлівасці паводле большасці прыкмет усходняга паходжання. Супастаўленне метадам кластарнага аналізу аданталагічных дадзеных паказала, што большасць даследваных груп беларусаў укладваецца ў аданталагічныя комплексы паўночна-заходніх рускіх.

Тым не менш, для сучасных беларусаў характэрны шэраг аданталагічных асаблівасцяў:

  • Адсутнічаюць высокія частоты дыастэм паміж верхнімі медыяльнымі разцамі (акрамя полацкай групы). Гэта прыкмета вар’іруецца ў межах 3-11 % і, у цэлым, не выяўляе геаграфічнай зменлівасці. Беларусь, разам з поўначчу і паўночным усходам Еўропы, з’яўляецца рэгіёнам з нізкай сустракаемасцю гэтай прыкметы ва Усходняй Еўропе;
  • Высокая сустракаемасць рэдукаваных форм верхніх маляроў і гетэрагеннасць пагорка Карабеллі (напрыклад, Полацк — 28 %, Слонім — 51 %);
  • Узгоднены характар зменлівасці шасціпагоркавых форм M1 і лапатападобных верхніх разцоў;
  • Беларусь уваходзіць у зону падвышаных і высокіх частот дыстальнага грэбня трыганіда;
  • У заходніх і паўночных беларусаў выяўлена падвышаная сустракаемасць лапатападобных форм верхніх разцоў;
  • У заходніх і паўднёва-заходніх беларусаў выяўлены высокі ўзровень грацылізацыі першых ніжніх маляроў. Паводле большасці зубных прыкмет, паўднёва-заходнія беларусы набліжаюцца да паўднёва-ўсходняга насельніцтва Еўропы;
  • Беларусы Падзвіння маюць паніжаныя чатоты варыянта 2med III, разам з падвышанай сустракаемасцю варыянта 2med II і падобныя ў гэтым на балтаў сярэднееўрапескага аданталагічнага тыпу.

Сярэднія таксанамічныя адлегласці (СТА) паводле ўсіх 16 прыкмет вар’іруюцца ад 0,27 да 0,81.

Размеркаванне аданталагічных асаблівасцей у сучасных беларусаў (у %):
Паказальнік Min-max N p max-min/p
Дыастэма I1 — I1 2,7-18,6 876 9,2 172,8
Краўдынг I² 3,8-16,0 874 7,7 158,4
Рэдукцыя I² (бал 2) 0-2,9 773 1,4 207,1
Рэдукцыя I² (бал 1) 5,6-26,7 773 11,9 177,3
Лапатападобныя I1 0,9-10,7 876 5,7 171,9
Рэдукцыя гіпаконуса M² 45,3-72,5 601 62,4 43,6
Пагорак Карабеллі 27,6-51,4 831 38,3 62,1
Чатырохпагоркавыя M1 5,1-17,1 734 10,8 111,1
Шасціпагоркавыя M1 0-4,3 735 3,3 130,3
Чатырохпагоркавыя M2 71,2-88,8 646 84,1 20,8
Каленчатая складка med 3,6-12,0 706 6,5 129,2
Ход разоры 2med II M1 37,1-59,4 651 45,5 49,0
Ход разоры 2med III M1 17,2-34,6 651 26,6 65,4
I pa (3) M1 7,5-24,1 632 17,7 93,8
Дыстальны грэбень трыганіда 0-7,1 551 3,1 229,0
Пагорак TAMI 2,3-10,3 688 4,8 166,7

Большасць беларусаў знаходзцца ў пераходнай зоне паміж паўднёвым грацыльным і формамі больш масіўнага аданталагічнага тыпу.

На тэрыторыі Беларусі можна вылучыць некалькі буйных аданталагічных тыпаў:

  • Паўночнаеўрапескі аданталагічны тып. Паводле 10 найбольш значных прыкмет у ім выдзяляюцца 2 самастойных зубных комплекса, і беларусы адносяцца да першага, які характарызуецца меншай грацылізацыяй верхніх разцоў і першых ніжніх маляроў, падвышанай рэдукцыяй другіх верхніх маляроў у спалучэнні з высокай сустракаемасцю другога і нізкай — трэцяга варыянтаў другой разоры метаканіда. Гэты падтып распаўсюджаны ў лясной зоне Усходняй Еўропы, у адрозненні ад другога, які распаўсюджаны ў стэпу. Прысутнічае на тэрыторыі Полацкага і Слуцкага раёнаў. Асноўны арэал — Літва і паўднёва-заходняя і паўднёва-ўсходняя часткі Латвіі.
  • Паўночны грацыльны аданталагічны тып. Характарызуецца своеасаблівым спалучэннем высокай ступені грацылізацыі першага ніжняга маляра з высокай частатой на гэтым зубе каленчатай складцы метаканіда, якое праяўляецца ў высокіх значэннях індэкса ISC[15]. Прысутнічае часткова ў паўночных[16] і часткова ва ўсходніх беларусаў (Шклоўскі раён). Асноўны арэал — паўночна-заходнія вобласці Расіі. Мае фінскае паходжанне.
  • Паўднёвы грацыльны аданталагічны тып. Таксама, як і паўночны грацыльны, характарызуецца высокай ступенню грацылізацыі зубной сістэмы ў цэлым і ніжніх маляроў, асабліва, разам з падвышанай удзельнай вагай усходніх прыкмет. Аднак, у адрозненні ад яго, у паўднёвага значную ролю адыгрывае не каленчатая складка метаканіда, а дыстальны грэбень трыганіда; таксама яго асаблівасцямі з’яўляюцца нізкія частоты варыянта 2 med II і высокія (звыш за 50 %) — пагорка Карабеллі[17]. Характэрны для асобных паўночна-заходніх (Браслаў) і ўсходніх (Гарадок), а таксама заходніх і паўднёва-заходніх груп беларусаў (Гродзенская і Брэсцкая вобласці). Асноўны арэал — Каўказ, часткова Сярэдняя Азія і часткова Украіна.

Генетыка[правіць | правіць зыходнік]

Маркеры Y-храмасомы ДНК[правіць | правіць зыходнік]

Паводле гэтага даследавання, найбольшая частка даследаваных геномаў беларусаў ўтрымоўвала гаплагрупы R1a  (руск.) (60 %) і I1b  (руск.) (17 %). Зыходзячы з частот гаплагруп Y-храмасомы (якая перадаецца ад бацькі нашчадкам мужчынскага полу) генафонд беларусаў можна ахарактарызаваць як еўрапейскі (на што паказвае гаплагрупа R1b3), ўсходнееўрапейскі (па перавазе гаплагрупы R1a) і паўночны ўсходнееўрапейскі (па прысутнасці гаплагрупы N3). Наяўнасць у значнай частцы папуляцыі гаплагрупы I1b сведчыць на карысць наяўнасці генетычных сувязяў і з народамі Паўднёвай Еўропы. Такім чынам, параўнанне вынікаў з геномам іншых еўрапейскіх народаў паказвае, што па маркерах Y храмасомы беларусы «выяўляюць высокае падабенства з усходнімі славянамі і большасцю заходніх славян, але генетычна далёкія ад балтаў»[18]. Акрамя таго, выяўлена генетычная супольнасць людзей, якая «ўтварае адзіны шчыльны кластар, які ўключае беларусаў, палякаў, рускіх паўднёва-заходніх абласцей (Белгародскай, Варонежскай, Курскай, Арлоўскай абласцей), а таксама рускіх Цвярской вобласці»[18]. Пры гэтым, адрозненні паміж паўночнымі і паўднёвымі беларусамі па дадзеным маркеры выявіліся мінімальнымі.

Маркеры мітахандрыяльнай ДНК[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванне мітахандрыяльнай ДНК, якая перадаецца ад маці нашчадкам абодвух палоў, паказалі, што найбольшая частка генафонду беларусаў прадстаўлена гаплагрупай H  (руск.) (38 %), а астатнія частыя гаплагрупы J  (руск.), U5a  (руск.) і T  (руск.) (7-10 %). Назіраюцца «істотныя адрозненні паміж паўднёвымі і паўночнымі беларусамі. Яно дасягаецца за кошт выяўленай своеасаблівасці паўночных беларусаў, якая не звязана з балцкім субстратам ў матчыных лініях успадкоўвання — паўночныя беларусы ў роўнай ступені генетычна аддалены і ад балтаў, і ад заходніх славян (у тым ліку і ад палякаў), і ад фіна-уграў, і ад практычна ўсіх папуляцый ўсходніх славян»[18]. Таксама адзначаецца, што па мітахандрыяльнай ДНК «вельмі вялікае падабенства паўднёвых беларусаў з паўднёвымі і заходнімі рускімі папуляцыямі: да іх паўднёвыя беларусы ў 3-5 разоў генетычна бліжэй, чым да паўночных беларусам»[18].

Аўтасомныя маркеры[правіць | правіць зыходнік]

Аўтасомныя маркеры — маркеры неполавых храмасом. Як правіла, гэтыя гены кадуюць сінтэз пэўных бялкоў, ферментаў і г. д.

Маркеры аўтасомных ДНК[правіць | правіць зыходнік]

Параўнальны аналіз генафондаў Заходняй Еўразіі паказаў, што "паводле аўтасомных  (руск.) ДНК маркераў ўсе ўсходнія славяне ўваходзяць у адзін кластар Усходняй Еўропы. Аднак рускія і ўкраінскія папуляцыі размешчаны бліжэй адзін да аднаго, чым да беларусаў… Рускія і украінцы аказваюцца бліжэй да папуляцый Заходняй і Паўднёвай Еўропы, чым беларусы. На жаль, па гэтых маркерах не вывучаныя бліжэйшыя заходнія і паўночныя суседзі беларусаў, і ў прыватнасці, балцкія народы. Можна меркаваць, што некаторая своеасаблівасць генафонду беларусаў звязана з укладам балцкага субстрата "[18].

Мінісатэлітныя і мікрасатэлітныя маркеры[правіць | правіць зыходнік]

Беларусы, а таксама ўсе рускія групы, украінцы і комі характарызуюцца агульнасцю геннага пула па ўказаных маркерах і адсутнасцю значнай міжпапуляцыйнай дыферэнцыяцыі[19].

Галоўны комплекс гістасумяшчальнасці[правіць | правіць зыходнік]

Комплекс генаў HLA (галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці) лакалізаваны на кароткім плячы 6-й храмасомы і займае 3500 тысяч пар аснаванняў, змяшчае больш за 220 генаў[20]. Ён выконвае функцыі генетычнага кантролю імуннага адказу і падтрымання імуннага гамеастазу[21]. Гены локуса HLA DP, DQ і DR кадуюць малекулы II класа, выяўленыя на паверхні антыген-прадстаўляючых клетак (хелпераў), у прыватнасці, B-лімфацытаў, T-хелпераў і некаторых іншых[22].

Сістэма HLA з’яўляецца адной з найбольш паліморфных генетычных сістэм. Паказана, што, нягледзячы на ўплыў накіраванага натуральнага адбору, размеркаванне генаў HLA II класа адэкватна адлюстроўвае генагеаграфію этнічных груп, і асаблівасці полімарфізму генаў HLA могуць быць выкарыстаны ў папуляцыйных даследаваннях [ 90 ] [ 91 ] .Найбольшы палімарфізм праяўляе ген DRB1, яго вывучэнне найбольш інфарматыўна пры папуляцыйных даследаваннях[23][24].

Частоты алеляў сістэмы DRB1 у некаторых усходнеславянскіх папуляцыях[23]:

Папуляцыя Паўночныя
беларусы
(Віцебская
вобласць
)
Паўднёвыя
беларусы
(Брэсцкая
вобласць
)
Усходнія
ўкраінцы
(Хмяльніцкая
вобласць
)
Заходнія
ўкраінцы
(Львоўская
вобласць
)
Рускія
(Валагодская
вобласць
)
Алель DRB1 N=100 N=105 N=137 N=102 N=121
*01 10.0 % 10.5 % 9.5 % 12.2 % 12.4 %
*03 7.0 % 9.0 % 5.5 % 7.8 % 7.4 %
*04 7.5 % 12.9 % 10.9 % 11.3 % 14.0
*07 10.5 10.5 14.6 15.2 14.9
*08 5.5 % 2.9 % 3.6 % 5.4 % 5.4 %
*09 0 1.9 % 0.4 % 1.5 % 2.5 %
*10 0 0.5 % 1.1 % 0 0.4 %
*11 15.0 % 13.3 % 18.6 % 18.6 % 9.5 %
*12 4.0 % 3.8 % 2.2 % 0.5 % 1.2 %
*13 16.5 % 11.9 % 12.4 % 10.8 % 14.9 %
*14 1.0 % 2.9 % 2.2 % 2.0 % 1.2 %
*15 18.0 % 13.3 % 10.2 % 9.8 % 14.5 %
*16 5.0 % 6.7 % 8.8 % 5.9 % 1.6 %

Высновы даследавання[правіць | правіць зыходнік]

Аўтары прыйшлі да высновы, што «адрозненні паміж беларускімі папуляцыямі менш, чым адрозненні паміж украінскімі папуляцыямі і нашмат менш, чым адрозненні паміж рускімі папуляцыямі. Гэта значыць, што розныя папуляцыі беларусаў генетычна вельмі падобныя адзін на аднаго»[18]. У той жа час, адносна пытання аб падобнасці генафонду беларусаў на балтаў і славян, аўтары адзначаюць, што «па бацькоўскай лініі адрозненні беларусаў ад балтаў выяўленыя вельмі відавочна — паводле гаплагрупы Y беларусы належаць да кола ўсходніх і заходніх славян. Па матчынай лініі (гаплагрупы мтДНК) беларусы ў роўнай ступені падобныя і на балтаў, і на славян — як заходніх, так і ўсходніх»[18].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкія творы

Сучасныя выявы

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гурбо Т. Л., Марфина О. В. Антропологические исследования К. Н. Икова и его вклад в антропологию Беларуси // Актуальньые вопросы антропологии. Сб. научных трудов. — Мн.: Беларуская навука, 2014. — Т. 9. — С. 57―76.
  2. Иков К. Н. Программа антропологической поездки в Белоруссию и Литву // Известия Императорского общества любителей естествознания, антропологии и этнографии. Труды Антропологического отдела. Вып. 3. — М.: 1890. — Т. XLIX. — С. 529―594.
  3. Иков К. Н. Предварительный отчет по экспедиции в Белоруссию и Литву летом 1886 г. // // Известия Императорского общества любителей естествознания, антропологии и этнографии. Труды Антропологического отдела. Вып. 5. — М.: 1890. — Т. XLIX. — С. 720―724.
  4. Аляксееў Л., Шыраева Н. Першы беларускі антраполаг // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя, 1988. — № 1. — С. 28―30.
  5. Тегако Л. И. Антропология Белорусского Полесья: демография, этническая история и генетика. — Мн.: Наука и техника, 1978. — 158 с.
  6. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Мн., 1990. С. 16.
  7. Денисова Р. Я., Антропология древних и современных балтов. М., 1973.
  8. Мікуліч А. Этнічная гісторыя беларусаў паводле антрапалагічных данных // Беларускі гістарычны часопіс. — Мн., 1992. — № 2. — С. 7-11.
  9. Мікуліч А. Этнагенез беларусаў — погляд антраполага // ЛіМ. 1995. 2 чэрв.; Ён жа. Этнічная гісторыя гісторыя беларусаў паводле антрапалагічных даных // Беларускі гістарычны часопіс. 1999. № 2. С. 7-11; Ен жа. Геногеография сельского населения Белоруссии. Мн., 1989.
  10. Алексеева Т. И. Восточные славяне. Антропология и этническая история. 2-е изд. -М.:Научный мир, 2002. с. 12
  11. Бунак В. В. 1965, с. 154, 245.
  12. Чепурковский, Е. М. Антропология белорусов / Е. М. Чепурковский // Курс белоруссоведения: лекции, читанные в Белорусском народном университете в Москве летом 1918 года. — М., 1918—1920. — С. 145—151.
  13. Долинова 2002.
  14. Хить, Долинова 1990; Heet, Dolinova 1995
  15. Зубов, Халдеева, 1974
  16. Этническая одонтология, 1979, с. 250
  17. Зубов, Халдеева, 1989
  18. а б в г д е ё Балановский О. П., Тегако О. В. Генофонд белорусов по данным о трех типах генетических маркеров — аутосомных, митохондриальных,Y-хромосомы.
  19. Степанов В. А. и др. 2011, с. 64.
  20. James Robinson, Matthew J. Waller, Peter Parham, Julia G. Bodmer and Steven G. E. Marsh. IMGT/HLA Database — a sequence database for the human major histocompatibility complex(англ.) // Nucleic Acids Research. — 2001. — Т. 29. — № 1. — С. 210—213.
  21. Хаитов Р. М., Алексеев Л. П. Система генов HLA и регуляция иммунного ответа(руск.) // Аллергия, астма и клиническая иммунология. — 2000. — № 8. — С. 7—16.
  22. Ярилин А. А. Основы иммунологии. — М.: Медицина, 1999. — С. 52—53, 223—225. — 608 с. — (Учебная литература для студентов медицинских вузов). — 10 000 экз. — ISBN 5-225-02755-5.
  23. а б Хромова 2006.
  24. Болдырева 2007.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алексеева Т. И. (отв. ред.) Восточные славяне. Антропология и этническая история. 2-е изд. -М.:Научный мир, 2002. −342 с. ISBN 5-89176-164-5
  • Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст./Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш.— Мінск: Экаперспектыва, 2007.—351 с.; іл. ISBN 978-985-513-101-5, ISBN 978-985-469-202-9
  • Мікуліч, А. І. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу / А. І. Мікуліч. — Мінск : Тэхналогія, 2005. — 138 с.
  • Мікуліч А. Геногеография сельского населения Белоруссии. Мн., 1989.
  • Мікуліч А. Этнічная гісторыя гісторыя беларусаў паводле антрапалагічных даных // Беларускі гістарычны часопіс. 1999. № 2. С. 7-11
  • Мікуліч А. Этнагенез беларусаў — погляд антраполага // ЛіМ. 1995. 2 чэрв.;
  • Хромова Н. А. Полиморфизм системы HLA у представителей разных славянских этнических групп (русской, белорусской и украинской)(руск.) : Автореферат. — Москва: 2006.
  • Чепурковский, Е. М. Антропология белорусов / Е. М. Чепурковский // Курс белоруссоведения: лекции, читанные в Белорусском народном университете в Москве летом 1918 года. — М., 1918—1920. — С. 145—151.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 1 / рэдкал.: М. В. Біч і інш.; прадм. М. Ткачова. — Мн.: БелЭн., 1993. — 494 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]