Вольга Віктараўна Хілько
Выгляд
Вольга Хілько | |
---|---|
Пол | жанчына |
Поўнае імя | Вольга Віктараўна Хілько |
Спецыялізацыя | спартыўная барацьба[d] |
Нарадзілася |
24 сакавіка 1979 (45 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 161 см |
Вага | 63 кг[1] |
Вольга Хілько (нар. 1979, Бабруйск) — беларуская спарстменка, майстар спорту міжнароднага класу па вольнай барацьбе (вагавая катэгорыя да 63 кг і да 67 кг), член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе.
- 2004 — 5 месца на Алімпійскіх гульнях у Афінах (Грэцыя).
- 2005 — золата на Кіеўскім турніры (Кіеў, Украіна); бронза чэмпіянату сьвету па грэка-рымскай барацьбе (Будапешт)[2].
- 2006 — срэбра Адкрытага чэмпіянату Аўстрыі (Оберварт).
- 2006 — золата турніра серыі Гран-пры (Дормаген, Германія)[3].
- 2006 — золата Міжнароднага турніра Гран-пры на прызы Аляксандра Мядзведзя (Мінск, Беларусь).
- 2007 — золата на ХХ турніры «Трофі Мілонэ», прысвечаным памяці атлета Вінчэнца Варыяле (Ліда-дзі-Осція, Італія)
- 2007 — бронза на турніры серыі Гран-пры па вольнай і жаночай барацьбе «Іван Ярыгін-2007» (Краснаярск, Расія).
- 2008 — срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (Тамперэ, Фінляндыя).
- 2008 — пераможца кваліфікацыйнага алімпійскага турніру(Эдмантан, Канада), дзе заваявала ліцэнзію на ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Пекіне (Кітай).
- 2009 — золата Гран-пры Туркуан (Францыя).
Трэнер — Артур Зайцаў.
- Інтэрв’ю ў «СБ» (+фота)(недаступная спасылка) (руск.).
- Інтэрв’ю ў «Спортивной панораме» Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.).
Зноскі
- ↑ Olympedia — 2006.
- ↑ Навіны спорту(недаступная спасылка)// Наша Ніва. № 37 7 кастрычніка 2005
- ↑ Ігар Хадасевіч. Беларускія спартсменкі заваявалі шэсць медалёў на турніры серыі «Гран-пры» па вольнай барацьбе// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 5 чэрвеня 2006