Вуліца Ктатарава (Наваполацк)
Выгляд
| Вуліца Ктатарава Наваполацк | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | |
| Горад | Наваполацк |
| Працягласць | 2700 м |
| Назва ў гонар | Алег Ктатараў |
| Паштовы індэкс | 211446 |
| Нумары тэлефонаў | +375214 |
Вуліца Ктатарава (трансліт.: vulica Ktatarava, руск.: улица Ктаторова) — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Наваполацка, названая ў гонар першага кіраўніка Наваполацкага НПЗ Алега Ктатарава.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Першапачатковая назва - вуліца Нафтавікоў. У 1975 годзе вуліца атрымала сучасную назву. Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада (3-ці мікрараён) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад узбярэжжа Заходняй Дзвіны да прамзоны і трамвайнага дэпо, пасля чаго пераходзіць у вуліцу Прамысловую. Вуліца перасякае такія вуліцы, як Паркавая і Маладзёжная, да яе прымыкаюць вуліцы Школьная, Дзяржынскага, Блахіна і Слабадская. Працягласць вуліцы складае 2700 метраў. Забудова тыпавая, цагляная і панэльная, з павярховасцю пераважна ў 5 паверхаў.
Сацыяльныя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]- Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж
- Наваполацкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў
- магазіны
- АЗС