Кастусь Кірэенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кастусь Кірэенка
Канстанцін Ціханавіч Кірэенка
Kastus Kyryenka.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 12 снежня 1918(1918-12-12)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 верасня 1988(1988-09-15) (69 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік, журналіст, рэдактар, перакладчык
Мова твораў: беларуская
Узнагароды:
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Кастусь Кірэенка (Канстанцін Ціханавіч), (12 снежня 1918, в. Гайшын, Слаўгарадскі раён — 15 верасня 1988) — беларускі паэт, перакладчык, журналіст і рэдактар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут у 1940 годзе. Пасля некалькіх месяцаў працы ў школе быў прызваны ў Савецкую Армію. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — вежавы стралок танка, потым карэспандэнт армейскай газеты на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Пасля дэмабілізацыі працаваў у часопісах «Беларусь» (1945—1962), галоўным рэдактарам часопісаў «Бярозка» (1962—1972) і «Полымя» (1972—1986). У 1980—1984 гадах з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1939 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе» (1945), «Пасля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны свет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хваля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фельетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» (1961), «Вернасць» (1961), «Смага» (1962), «Жывыя ідуць наперад» (1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Калыска вятроў» (1985), «Надзея» (1985). Для дзяцей выйшлі паэма «Алёнчына школа» (1951), кніжкі вершаў «Зялёнае рэха» (1953), «Вясна-красна» (1956), «Сад піянерскі» (1960), «Урачыстая песня» (1965), «Прысяга» (1969), вершаў і паэм «Размова з капітанамі» (1987). У 1969 і 1978 гадах выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986—1988 гг. — Збор твораў у 3 тамах.

Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Сум і радасць дзеда Рэпкі» (1967), «Ручаіны шукаюць ракі» (1967), «Алесева кніжка» (1972), «Вандроўнае шчасце: Рыбацкая паэма» (1977), кнігі публіцыстыкі «Амерыка здалёку і зблізку» (1971) і «Заўсёды з Радзімай» (успаміны, эсэ, нататкі, 1980).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы У. Маякоўскага, М. Ісакоўскага(руск.) бел., Я. Смелякова(руск.) бел., А. Пракоф'ева(руск.) бел., Я. Райніса, М. Рыльскага(руск.) бел., У. Сасюры, С. Алейніка(руск.) бел., М. Бажана, П. Тычыны(руск.) бел., М. Нагнібеды(руск.) бел., Ц. Масенкі(укр.) бел. і інш. У яго перакладзе выйшлі асобнымі выданнямі зборнікі апавяданняў В. Біянкі(руск.) бел. «Хто чым спявае» (1954), Л. Падвойскага «З Леніным у аўтамабілі» (1971), аповесць Л. Смілянскага(укр.) бел. «Сашко» (1959), зборнік вершаў Я. Шпорты(укр.) бел. «Явар» (1976), раманы Ё. Дарваша(венг.) бел. «П'яны дождж» (1975), І. Друцэ(руск.) бел. «Цяжар нашай дабрыні» (1977), К. Шавялёвай «Аляксандраўскі сад» (1979).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1943 года)
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за кнігу вершаў «Смага»
  • Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970)
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1972) за зборнік вершаў «Кніга ста песень».
  • Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. с. 29.