Вуліца Ліейіклас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ліейіклас
літ.: Liejyklos gatvė
Фатаграфія
Вуліца Ліейіклас
Агульная інфармацыя
Краіна
Раён Сянюнія Сянаміесціс
Працягласць 350 м м
Ранейшыя назвы Баніфрацкі завулак, Палацавы завулак, Праабражэнская вуліца
Паштовы індэкс LT-01120
Commons-logo.svg Ліейіклас на Вікісховішчы

Вуліца Ліейі́клас[1](традыцыйная беларуская назва — Людвіса́рская ву́ліца[2]; літ.: Liejyklos gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Віленскую з Універсітэцкай і гістарычным Палацавай плошчай (цяпер пляц Даўкантаса). Працягваецца вуліцай Скопа.

Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Радзівілаў і комплекс кляштару баніфратаў з касцёл Святога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва вуліцы ўтварылася ад людвісарні, якая знаходзілася тут з канца XVIII ст.

У XIX ст. з мэтай русіфікацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расійскай імперыі перайменавалі вуліцу ў Праабражэнскую (руск.: Преображенская улица). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня вуліцы каля 350 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Віленскай вуліцай. З правага паўднёва-ўсходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночна-заходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцай Татарскай. З правага боку адыходзіць вуліца Святога Ігната, з левага — гістарычны Баніфрацкі завулак (цяпер вуліца Лаўрына Гуцэвіча). Усярэдзіне вуліцы перад касцёлам размяшчаецца сквер імя Лаўрына Гуцэвіча, далей — Прэзідэнцкі сквер.

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

Палац Радзівілаў

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]