Вуліца Унівярсіцята

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Унівярсіцята
Вільнюс, Стары горад
літ.: Universiteto gatvė
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Сянюнія Сянаміесціс
Працягласць 360 м м
Ранейшыя назвы Біскупская, Палацавая, Талат-Кялпшы (частка)
Паштовы індэкс LT-01122, LT-01131, LT-01513
Commons-logo.svg Унівярсіцята на Вікісховішчы

Вуліца Унівярсі́цята[1], або Універсітэ́цкая ву́ліца[2] (літ.: Universiteto gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае скрыжаванне вуліц Святаянскай, Дамініканскай і Гаона і Кафедральная плошча.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — ансамбль Віленскага ўніверсітэта, будынак Алюмната, палацы Біскупскі (цяпер Прэзыдынцкі), Бжастоўскіх, Лапацінскіх і дэ Рэўсаў.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня каля 360 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Святаянскай і Дамініканскай. З правага ўсходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага заходняга боку — цотная нумарацыя.

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Палац Бжастоўскіх
  • № 3 — будынак рэктара з астранамічнай абсерваторыяй Віленскага ўніверсітэта. 27 верасня 1570 года на базе парафіяльнай школы езуіты заснавалі ў Вільні калегіум, разлічаны на 160 навучэнцаў. У 1579 годзе паводле прывілею караля і вялікага князя Стэфана Баторыя і на блаславенне папы Грыгорыя XIII калегіум пераўтварылі ва ўніверсітэт (лац.: Alma academia et universitas Vilnensis societatis JESU). Па скасаванні ордэну езуітаў (1773) Віленская акадэмія стала «Галоўнай школай Вялікага Княства Літоўскага», пад уладай Расійскай імперыі — «Галоўнай віленскай школай і Імператарскім Віленскім універсітэтам» (1803), у міжваеннай Польскай Рэспублікі — «Універсітэтам Стэфана Баторыя» (1919), а ў незалежнай Літве — універсітэтам з літоўскай як адзінай афіцыйнай мовай выкладання[3].
  • № 5 — бібліятэка Віленскага ўніверсітэта
  • № 7 — будынак гістарычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта
  • № 9 — будынак філасофскага факультэта Віленскага ўніверсітэта

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Двор Алюмната
Палац дэ Рэўсаў. К. Русецкі, 1846
  • № 4 — будынак Алюмната, таксама вядомы як друкарня Марціна Кухты. Дом збудавалі ў 1622 годзе ў стылі рэнесансу як інтэрнат выхаванцаў (лац.: alumni) езуіцкай акадэміі. З сакавіка 1906 года ў будынку знаходзілася друкарня Марціна Кухты. 10 лістапада таго ж года тут выйшаў першы нумар беларускай газеты Наша Ніва. Таксама ў гэтай друкарні выйшаў адзіны прыжыццёвы зборнік Максіма Багдановіча «Вянок».
  • № 6 — канцылярыя Прэзідэнцкага палаца
  • № 8 — Біскупскі палац, цяпер Прэзідэнцкі. У часы Расійскай імперыі ў будынку размясціўся палац генерал-губернатара. У 1804 і 1824 гадах адбыліся перабудовы, у выніку якіх павялічылася плошча палаца.
  • № 10 (таксама гістарычная Палацавая плошча, 2) — палац дэ Рэўсаў. У 1528—1529 гадах на гэтым месцы быў пляц з домам, якім валодаў падкаморы Пацэвіч. У сярэдзіне XVIII ст. новая ўладальніца Крэмпуш збудавала тут 2-павярховую камяніцу. У 1798 годзе яе набылі графы Шуазэлі, на заказ якіх будынак рэканструявалі. Аўтарам праекту, відаць, быў архітэктар Марцін Кнакфус. Уладальнікамі палаца ў XIX ст. былі графы дэ Рэус, пазней Плятэры, лекар і падарожнік Ігнацій Тадэвуш Жагель і іншыя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]