Вянок (зборнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вянок
Выданне
Аўтар Максім Багдановіч
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 19091912
Дата першай публікацыі 1914
Выдавецтва Марцін Кухта
Электронная версія
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вянок — адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў М. Багдановіча, выдадзены ў 1914 годзе, класічны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрства[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

М. Багдановіч прысвяціў свой зборнік Сяргею Палуяну[2].

У лісце да беларускай пісьменніцы В. Лявіцкай паэт пісаў[3]:

" Недахватаў рожных - гібель, ды кніжка гэта зусім маладая: вершы яе пісаліся з паловы 1909 да паловы 1912 гг., калі мне было 17-20 год. Але ў ёй усё ж такі ёсць і творчасць, і натхненне, і сур'ёзная праца "

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Зборнік змяшчаў 92 вершы і 2 паэмы, размешчаныя на 120 старонках, якія былі аб'яднаныя па цыклах: «У зачарованым царстве», «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая Беларусь», «Места», «Думы», «Вольныя думы», «Старая спадчына», «Мадонны»[4][5]. У лістах да выдаўцоў былі меркаванні дапоўніць «Мадоннаў» нізкай «Каханне і смерць» (13 вершаў) і да 5 перакладаў з нізкі «Старая спадчына» дадаць 22 пераклады вершаў французскага дэкадэнта Поля Верлена і ўтварыць раздзел «З чужой глебы». Аднак кніга выйшла без дапаўненняў і без пасляслоўя «Ізноў пабачыў я сялібы» да паэмы «Вэроніка»[6].

Паводле лістоў у газету «Наша Ніва» М. Багдановіч меў намер уключыць у зборнік раздзелы «Каханне і смерць» і «З чужой глебы» (пераклады). Але гэтыя раздзелы не ўвайшлі ў «Вянок» і былі апублікаваны толькі пасля смерці паэта[7].

Першае выданне[правіць | правіць зыходнік]

«Вянок» намаганнямі «Нашай нівы» быў выдадзены ў пачатку 1914 года ў віленскай друкарні Марціна Кухты (на тытуле кнігі стаіць 1913 год, але ў тым годзе яе выдаць не паспелі). Наклад зборніку быў 2 000 асобнікаў. У выданні зборніка прыняло ўдзел Беларускае выдавецкае таварыства, на той час адзінае выдавецтва, якое выплачвала аўтарскія ганарары.

У сваім апошнім вершы Багдановіч, які паміраў у Ялце напісаў:

Левыя коскі У краіне светлай, дзе я уміраю,

У белым доме ля сіняй бухты
Я не самотны, я кніжку маю
З друкарні пана Марціна Кухты.

Правыя коскі

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Богдановіч, М. Вянок : кніжка выбраных вершоў. — Вільня: Друкарня Марціна Куты, 1913. — 120.
  • Вянок: Зборнік вершаў. Вільня, другое выданне. «Віленскае выдавецтва» Б. Клецкіна. Вільня, 1927[8]
  • Вянок. Кніжка выбраных вершоў. Факсімільнае выданне. Мінск, 1981.
  • Вянок : 1909—1912 // Багдановіч, М. Зорка Венера : творы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — С. 25 — 147.
  • Багдановіч Максім. Вянок: вершы, паэмы. Прадм. В. Зуёнка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. — 199 с. : іл. — Цвёрдая вокладка. ISBN 985-02-0760-4

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

А. Луцкевіч даў такую рэцэнзію на «Вянок»[9]:

" Усё ў яго выходзіць у такіх мяккіх тонах, быццам на старых тканінах габеленаў; усё сагрэта шчырым пачуцьцём ды ўсё гэта жыве, выдаецца рэальным. (...)

Багдановіч умее ўсё ажывіць, ператварыўшы па-свойму. І лёгка льюцца яго вершы кунштоўнай філіграннай работы, а кожын формаю падходзіць да думкі. Думак тых – багата, і вось бачым у вянку вершы такой формы,такой будовы, – часта вельмі рэдкай, – якой могуць пахваліцца толькі найбольш культурныя народы з найвышэй разьвітай літаратурнай мовай

"

М. Лужанін адзначаў[4]:

" “Багдановічаўскі “Вянок” здаецца неперасягнутым узорам цэльнасці лірычнай кнігі. Кніга чытаецца так, як быццам мае яна своеасаблівы лірычны сюжэт. З кожным новым вершам паэт усё глыбей і паўней раскрывае свет, змешчаны ў сабе, свет, які акружае яго рэальна, і свет, што існуе толькі ва ўяўленні” "

Зноскі

  1. ПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ
  2. На тытульным лісце прысвячэнне: «Вянок на магілу С. А. Палуяну (†8 красавіка 1910 г.)».
  3. Багдановіч М. Поўны зб. тв.: У 3 т.. — Мн., 1995. — Т. 3. — С. 258.
  4. 4,0 4,1 ВЯНОК
  5. Змест
  6. Данута Бічэль. Пакуль што адзіная // Наша вера, 3(25)/2003
  7. Багдановіч М. Вянок. Кніжка выбраных вершоў. Вільня, 1913
  8. Першыя выданні твораў Максіма Багдановіча (з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва)
  9. Луцкевіч А. Пясняр чыстай красы // Наша ніва. — №8. — 1914.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]