Вуліца Швянта Ёна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Святаянская (Вільня))
Швянта Ёна
Вільнюс
літ.: Švento Jono gatvė
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Сянюнія Сянаміесціс
Працягласць 190 м м
Ранейшыя назвы Іванаўская, Струогі
Назва ў гонар Касцёл Святых Янаў
Паштовы індэкс LT-01123
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ву́ліца Швя́нта Ё́на[1] (традыцыйная беларуская назва — Святая́нская ву́ліца[2][3]; літ.: Švento Jono gatvė, польск.: ulica Świętojańska) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае Замкавую з скрыжаваннем вуліц Універсітэцкай, Дамініканскай і Гаона. Працягваецца вуліцай Дамініканскай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — касцёл Святых Янаў ў стылі віленскага барока і палац Пацаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва вуліцы ўтварылася ад касцёла Святых Янаў, які захаваўся да нашага часу. Упершыню ўпамінаецца ў канцы XVI ст. У гэты час забудова вуліцы была мураванай, а многія дамы мелі драўляны водаправод.

Палац Пацаў, абмеры XIX ст.

Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў у 1864 годзе Мураўёў-Вешальнік з мэтай русіфікацыі зямель колішняга Вялікага Княства Літоўскага загадаў перайменаваць вуліцу ў Іванаўскую (руск.: Ивановская улица). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя літоўскага літаратара Баліса Сруогі (літ.: Sruogos gatvė). У наш час вуліцы зноў вярнулі гістарычную назву.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня вуліцы каля 190 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Універсітэцкай і Дамініканскай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

Палац Пацаў

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Святаянская і касцёл Святых Янаў. Ю. Азямблоўскі, 1853
  • № 7 — дом Эртля
  • № 9 — дом Ладзіка
  • № 11 — дом Русецкага

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

  • № 4 — езуіцкая друкарня
  • № 10 — будынак аўлы
  • № 12 — касцёл Святых Янаў. Першы драўляны парафіяльны касцёл збудавалі ў 1387 годзе з фундацыі Ягайлы. У канцы XIV — першай чвэрці XV ст. на месцы спаленага крыжакамі збудавалі новы мураваны касцёл, асвечаны ў 1427 годзе. У 1739—1745 гадах паводле праекту Яна Гляўбіца праодзілася рэканструкцыя касцёла, у выніку якой ён стаў выдатным творам архітэктуры і мастацтва віленскага барока.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]