Выбух ва УФСБ Архангельска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Выбух ва УФСБ Архангельска
Месца нападу Архангельск
Мэта нападу пратэст супраць катаванняў і фабрыкацыі спраў ФСБ
Дата 31 кастрычніка 2018
Спосаб нападу выбух
Зброя самаробная бомба
Загінуўшыя 1
Параненыя 3
Колькасць тэрарыстаў 1
Тэрарысты Міхаіл Васільевіч Жлабіцкі
Арганізатары Міхаіл Васільевіч Жлабіцкі

Выбух у будынку рэгіянальнага ўпраўлення ФСБ па Архангельскай вобласці — тэрарыстычны акт, які адбыўся 31 кастрычніка 2018 года ў будынку рэгіянальнага ўпраўлення ФСБ у Архангельску. Леварадыкальны тэрарыст[ru] і анарха-камуніст Міхаіл Васільевіч Жлабіцкі здзейсніў самападрыў[ru] на ўваходзе ў будынак, у выніку ён загінуў і параніў траіх супрацоўнікаў ФСБ.

Сутнасць здарэння[правіць | правіць зыходнік]

31 кастрычніка 2018 года ў 8:52 па мясцовым часе Жлабіцкі ўвайшоў у будынак упраўлення ФСБ у Архангельску, выняў з пакета самаробнае выбуховае прыстасаванне, якое выбухнула ў яго руках[1]. У выніку выбуху загінуў сам нападнік і пацярпелі яшчэ трое супрацоўнікаў ФСБ РФ. На фатаграфіях з месца выбуху бачна, што хол будынка атрымаў значныя пашкоджанні — са сцен была сарвана абшыўка[2].

Следства[правіць | правіць зыходнік]

Следчыя органы распачалі крымінальную справу па артыкуле 205 УК РФ («Тэрарыстычны акт») і частцы 1 артыкула 222 УК РФ («Незаконнае захоўванне, нашэнне, набыванне выбуховых рэчываў»)[3].

Расследаваннем займаецца цэнтральны апарат Следчага камітэта РФ[ru], аб выбуху праінфармаваны прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін[4].

2 лістапада 2018 года ў Маскве затрымалі 14-гадовага падлетка-васьмікласніка па падазрэнню ў вырабе бомбы, якую ён па афіцыйнай інфармацыі збіраўся ўзарваць на «Рускім маршы» у мікрараёне Любліна 4 лістапада 2018 года. Па словах прадстаўнікоў праваахоўных органаў, у кватэры школьніка знайшлі выбуховае прыстасаванне і кампаненты для яго вырабу. Telegram-канал «Силовики» напісаў, што менавіта яму зрабіў апошні званок падазраваны у тэракце ў Архангельску. Была распачата крымінальная справа па 2 артыкулах: 222.1 УК РФ («Незаконнае набыванне і захоўванне выбуховых рэчываў») і 223.1 УК РФ («Незаконны выраб выбуховых прыстасаванняў»), з максімальным пакараннем да 12 гадоў пазбаўлення волі[5][6][7]. Па словах родзічаў маладога чалавека, сілавікі прынялі за выбуховае прыстасаванне «дзіцячую бомбачку», гэта значыць петарду[ru], якімі часта песцяцца падлеткі[8].

Асоба нападніка[правіць | правіць зыходнік]

«BBC World Service» са спасылкай на мясцовыя крыніцы называе імя нападніка — Міхаіл Васільевіч Жлабіцкі, 17-гадовы навучэнец Архангельскага політэхнічнага тэхнікума (раней ГПТУ № 25)[9][10]. Губернатар Арлоў сцвярджаў, што Жлабіцкі пражываў у пасёлку Лахта Катунінскага сельскага паселішча[ru] Прыморскага раёна Архангельскай вобласці[11]. У сваім пасланні перад тэрактам у чаце «Речи Бунтовщика» у «Telegram», размешчаным у 8:45 пад нікнэймам «Валяр’ян Паноў», ён узяў на сябе адказнасць за тэракт, пазначыўшы, што «прычыны для вас цалкам зразумелыя», адзначыўшы, што ФСБ «фабрыкуе справы і катуе людзей[ru]»[1]. Прыхільнік ідэалогіі анарха-камунізму[12]. У сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» пад псеўданімам «Сяргей Нячаеў[ru]» (у гонар рускага нігіліста і рэвалюцыянера XIX стагоддзя)[4].

Рэакцыя на здарэнне[правіць | правіць зыходнік]

Губернатар вобласці Ігар Арлоў[ru] 1 лістапада абвінаваціў у тым, што адбылося, апазіцыю. Апазіцыйны палітык Аляксей Навальны ў часе прамой трансляцыі на сваім ютуб-канале адказаў губернатару, што той сам вінен у здарэнні, і парэкамендаваў яму «паправіць дарогі, зрабіць вадаправод у XXI стагоддзі»[13].

Журналіст Уладзімір Салаўёў абвінаваціў у здарэнні Д. Гудкова[ru], Е. Вінакураву[ru] і А. Плюшчава[ru], звязаўшы тэракт у Архангельску з мінулай 28 кастрычніка акцыяй «За вашых і нашых дзяцей» у падтрымку фігурантаў спраў «Новага вялічча[ru]» і «Сеткі[ru]» («Пензенская справа») каля будынка ФСБ у Маскве[14][15].

Вячаслаў Мальцаў[ru] на сваім ютуб-канале шматкратна выказаў шкадаванне на конт гібелі 17-гадовага тэрарыста.

Глеб Паўлоўскі[ru] у эфіры «Эхо Москвы» сказаў: «Калі ФСБ зробіць памылку і ператворыць гэтую падзею ў пачатак барацьбы з тымі, хто іх ненавідзіць, то яны апынуцца ў небяспечным становішчы, таму што стануць прывабнай мішэнню для маладых людзей, якія з вельмі простым светапоглядам»[16].

Дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў у сувязі з выбухам у будынку УФСБ па Архангельскай вобласці і нападам на УФСБ па Хабараўскім краі 21 красавіка 2017 года выразіў занепакоенасць пераходам моладзі да сілавых акцый супраць улады[17].

Крымінальныя справы, звязаныя з тэрактам па артыкуле 205.2[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2019 года Следчым упраўленнем СКР[ru] па Пскоўскай вобласці была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205.2 ч. 2 УК РФ (публічнае апраўданне тэрарызму) у дачыненні да пскоўскай журналісткі Святланы Пракоп’евай. 7 лістапада 2018 года ў эфір радыёстанцыі «Эхо Москвы в Пскове» выйшаў выпуск аўтарскай перадачы Святланы Пракоп’евай «Минутка просветления» пад назвай «Репрессии для государства» аб тым, што ў Расіі няма ўмоў для палітычнага актывізму. У перадачы прагучаў тэкст, «які ўсведамляў» учынак Міхаіла Жлабіцкага. «Эхо Москвы в Пскове» і інтэрнэт-партал «Псковская лента новостей[ru]», якія ўваходзяць у склад медыяхолдынга «Гражданская пресса», атрымалі папярэджанні Раскамнагляда і прадпісанне выдаліць размешчаныя матэрыялы (у аўдыё- і тэкставым фармаце) Пракоп’евай, а таксама былі аштрафаваны на 150 тысяч і 200 тысяч рублёў адпаведна за злоўжыванне свабодай слова («вытворчасць альбо выпуск прадукцыі, якая змяшчае публічныя заклікі да тэрарыстычнай дзейнасці ці матэрыялы, якія апраўдваюць тэрарызм»)[18][19][20][21][22].

Праз некалькі месяцаў у Выцегры, што на паўночным захадзе Валагодскай вобласці, была ўзбуджана крымінальная справа на лідара мясцовай ячэйкі КПРФ Надзею Уладзіміраўну Рамасенка. У цяперашні час яна чакае суда. Раней яна неаднаразова паведамляла аб пагрозах з боку сілавікоў.

22 сакавіка 2019 года двое анархістаў, праязджаючы на матацыкле каля будынка консульскага аддзела пасольства Расіі ў Афінах, кінулі ў будку аховы гранату. Пры выбуху ніхто не загінуў. У сваёй заяве анархісты адзначаюць, што акцыя стала адказам на ваенныя злачынствы, здзейсненыя расійскім рэжымам, і помстай за згубу Жлабіцкага. Згаданы таксама рэпрэсіі ўлад супраць іншых расійскіх анархістаў[23].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 https://meduza.io/feature/2018/10/31/terakt-v-zdanii-fsb-v-arhangelske-glavnoe
  2. Теракт в здании ФСБ в Архангельске. Главное — Meduza (руск.) , Meduza . Праверана 3 лістапада 2018.
  3. Следственный комитет признал терактом взрыв в УФСБ в Архангельске
  4. 4,0 4,1 «Взрыв в здании ФСБ в Архангельске. Что известно о человеке с бомбой», BBC, 31.10.2018
  5. В Москве по подозрению в изготовлении бомбы задержали подростка. Он общался с террористом из Архангельска — Meduza (руск.) , Meduza . Праверана 3 лістапада 2018.
  6. В Москве задержали подростка по подозрению в изготовлении бомбы. С ним связывался устроивший взрыв в ФСБ . Праверана 2 лістапада 2018.
  7. На московского подростка, знакомого с террористом из Архангельска, возбудили уголовное дело по двум статьям — Meduza (руск.) , Meduza . Праверана 3 лістапада 2018.
  8. Правоохранители приняли «детскую бомбочку» за серьёзную угрозу — tv360
  9. «Russia Arkhangelsk blast: Teen blows himself up at FSB office», BBC, 31.10.2018
  10. Взрыв в здании ФСБ в Архангельске. Что известно о человеке с бомбой, Русская служба BBC, 31.10.2018.
  11. Губернатор Архангельской области заявил, что подозреваемый в совершении взрыва в здании ФСБ действовал в одиночку
  12. Анархист взорвался на входе. В здании УФСБ по Архангельской области совершен теракт
  13. Навальный LIVE Навальный о теракте в архангельском ФСБ (2 лістапада 2018). Праверана 4 лістапада 2018.
  14. Соловьев посчитал журналистов причастными к взрыву здания ФСБ в Архангельске . Праверана 2 лістапада 2018.
  15. Пропагандист Соловьёв назвал Плющева, Винокурову и Гудкова ответственными за взрыв в Архангельске
  16. Глеб Павловский: Архангельский теракт может стать для ФСБ тревожным звоночком. 31 октября 2018
  17. Директор ФСБ обеспокоен переходом молодёжи к силовым акциям против власти, 8 ноября 2018
  18. За подозреваемую в оправдании терроризма журналистку из Пскова вступились коллеги - Россия 24 на YouTube
  19. Статья Светланы Прокопьевой. Репрессии для государства
  20. «Акценты» Донецкого: Дело Прокопьевой, казус Торбич и «крутые» маршруты «Псковпассажиравтотранса»
  21. «Не рыпайтесь, быстро к стене!»: уголовное дело против псковской журналистки
  22. Возбуждение дела против ведущей «Эха Москвы в Пскове» признали законным
  23. Греческие анархисты посвятили взрыв у консульства России Жлобицкому // Грани.ру, 19.04.2019

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.