Вялікае Бушкава
Вёска
Вялікае Бушкава
|
Вялі́кае Бу́шкава[1] (трансліт.: Vialikaje Buškava, руск.: Великое Бушково) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сухарэўскага сельсавета.
Размешчана за 35 км на паўночны ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на захадзе цячэ рака Раста (прыток ракі Проня). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Сухары, Качурына і далей па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з 1604 года як сяло Бушкова (20 двароў) у Бардзілаўскім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі, дзяржаўная ўласнасць[2].
У 1738 годзе згадваецца як вёска Бушкаў у Аршанскім павеце ВКЛ[3]. У 1742 годзе мелася царква[2].
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе ўваходзіла ў маёнтак Ждановічы Чавускага павета, налічвала 17 двароў і 119 жыхароў, казённая ўласнасць, дзейнічаў млын[2].
Паводле перапісу 1897 года — 30 двароў, 227 жыхароў, у Гладкаўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні, меўся піцейны дом.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.
З 20 жніўня 1924 года ў Зарасцянскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года ў Чавускім, з 12 лютага 1935 года — у Дрыбінскім раёне, з 20 лютага 1938 года — у Магілёўскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Калгасны сцяг»[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі[2].
З 16 жніўня 1959 года, пасля скасавання Дрыбінскага раёна, вёска ўвайшла ў склад Сухарэўскага сельсавета Чавускага раёна, а з 22 студзеня 1965 года — Магілёўскага раёна[2].
У 1990 годзе ў складзе калгаса «Парыжская Камуна» (цэнтр — вёска Зарэсце). Дзейнічалі вытворчая брыгада, фермы свінагадоўчая і буйной рагатай жывёлы. У 2007 годзе працаваў магазін[2].
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна вёска складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з паўночнага захаду на паўночны ўсход, забудаванай двухбакова і няшчыльна пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XVII стагоддзе:
- 1604 — 20 двароў[2].
- XVIII стагоддзе:
- 1785 — 17 двароў, 119 жыхароў[2].
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 13 гаспадарак, 18 жыхароў[2].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Аляксеевіч Козыраў (нар. 1937) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1990).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бальшо́е Бу́шкава
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Вялікае Бушкава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 77, с. 231
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае Бушкава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх