Вялікі Лес (лясны масіў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вялі́кі Лес — лясны масіў у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў міжрэччы Басі і Проні на поўдзень ад в. Жавань. Плошча каля 800 га.

Рэльеф узгорысты. Пераважаюць яловыя лясы (кіслічныя, радзей імшыстыя і чарнічныя) і вытворныя асіннікі і бярэзнікі на дзярнова-падзолістых пылавата-сугліністых глебах. Паніжэнні пад асакова-сфагнавымі бярэзнікамі. Сярод ельнікаў невялікія ўчасткі кіслічна-сніткавых дуброў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]