Вялікі камень з адзнакай
Выгляд
Вялікі камень з адзнакай | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, за 200 м на паўднёвы захад ад в. Сякераўцы, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць |
Вялікі камень з адзнакай — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды. Размешчаны за 200 м на паўднёвы захад ад в. Сякераўцы Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Граніт ружовы біятытавы, лейкакратавы дробназярністы. Па форме нагадвае вялікі прас. Даўжыня валуна складае 4,1 м, шырынёй 3,4 м, вышынёй над паверхняй зямлі 3,2 м, у абводзе 11,6 м, аб'ём 45 м³, маса каля 118 т. На заходнім баку высечаны чатырохканцовы крыж. Прынесены ледавіком каля 130—150 тысяч гадоў назад з Балтыйскага шчыта.
Паводле сведчанняў мясцовага насельніцтва, падчас вайны 1812 года пад каменем быў закапаны скарб, які ў 1924—1925 гг. быў выняты невядомымі асобамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікі камень з адзнакай. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікі камень з адзнакай