Вячаслаў Іванавіч Чарнуха-Воліч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Іванавіч Чарнуха-Воліч
Род дзейнасці дырыжор
Дата нараджэння 1963
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль Францыска Скарыны

Вячаслаў Іванавіч Чарнуха-Воліч (нар. 1963, в. Святая Воля, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дырыжор.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую акадэмію музыкі па класе фагота (1989) і па класу оперна-сімфанічнага дырыжыравання (1994), а таксама магістратуру акадэміі. У 1993 стаў дырыжорам Беларускага дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі. У 1995—2019 гадах — дырыжор Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі. З 2019 — галоўны дырыжор Адэскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета[1]. 24 жніўня 2020 Вячаслава Чарнуху-Воліча прызначылі галоўным дырыжорам Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі, але 26 жніўня ён пакінуў сваю пасаду[2]. Вярнуўся ў Адэсу[3].

Аўтар шматлікіх творчых праграм і праектаў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі, у тым ліку «Ноч оперы ў Мірскім замку», «Маладыя таленты Беларусі», «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі