Перайсці да зместу

Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін
Дата нараджэння 19 жніўня 1934(1934-08-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 2018(2018-12-14)[1] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, культуролаг
Навуковая сфера філасофія навукі[d][2], культуралогія, эпістэмалогія[2] і філасофія культуры[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне прафесар;
член-карэспандэнт АН СССР;
акадэмік РАН
Альма-матар
Кірунак эпістэмалогія, філасофія культуры
Асноўныя інтарэсы філасофія навукі, культуралогія
Значныя ідэі канцэпцыя структуры і генэзіса навуковай тэорыі; аперацыя пабудовы тэорыі; сістэма ўніверсалій культуры
Аказалі ўплыў Георгій Пятровіч Шчадравіцкі
Зведалі ўплыў Анатоль Ізотавіч Зелянкоў
Член у
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Дружбы народаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гутарка з акадэмікам Вячаславам Сямёнавічам Сцёпіным, запісаная філосафам Уладзімірам Рыгоравічам Буданавым

Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін (19 жніўня 1934, пас. Наўля, Бранская вобласць14 снежня 2018, г. Масква) — беларускі і расійскі філосаф і арганізатар навукі. Доктар філасофскіх навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі навук.

Бацька, Сямён Мікалаевіч Сцёпін (1911—1998) — партыйны функцыянер. У 1941 Вячаслаў Сцёпін з маці, Антанінай Пятроўнай Сцёпінай (1910—1987), выехаў з Масквы, дзе тады жыла сям’я, у эвакуацыю ў Сцерлітамак. З 1946 года сям’я Сцёпіных жыла ў Мінску. Скончыў 4-ю сярэднюю школу г. Мінска (1951), аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956) і аспірантуру па кафедры філасофіі БДУ (1959). З 1959 па 1974 год — выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па філасофіі пад назвай «Общеметодологические проблемы научного познания и современный позитивизм (критика некоторых основных идей неопозитивистской гносеологии и методологии в аспекте отношения позитивизма к специальным наукам)». У канцы 1960-х гадоў — актыўны ўдзельнік семінараў Маскоўскага метадалагічнага гуртка (пад кіраўніцтвам Георгія Шчадравіцкага), у 1960—1970-х гадах — суарганізатар і лідар метадалагічных семінараў у Мінску[4].

У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Проблема структуры и генезиса физической теории: содержательные аспекты строения и эволюции теоретических знаний». З 1974 года — дацэнт, з 1979 — прафесар, з 1981 — загадчык кафедры філасофіі гуманітарных факультэтаў БДУ. У 1987 годзе пераехаў у Маскву. Дырэктар Інстытута гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі АН СССР (1987—1988), член-карэспандэнт АН СССР з 23 снежня 1987 года па Аддзяленні філасофіі і права (філасофскія пытанні прыродазнаўства), дырэктар Інстытута філасофіі АН СССР (1988—2006, з 1992 — Інстытута філасофіі РАН), акадэмік РАН з 31 сакавіка 1994 года. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1999), ганаровы доктар універсітэта Карлсруэ (1999). У 1999—2015 гадах загадчык кафедры філасофскай антрапалогіі філасофскага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2006 года — навуковы кіраўнік, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі РАН. Член экспертнай камісіі Расійскага савета алімпіяд школьнікаў па грамадазнаўстве. Уваходзіў у склад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі (2012—2016).

Прэзідэнт Расійскага філасофскага таварыства.

  • 2004 — Дзяржаўная прэмія Расіі ў вобласці навукі і тэхнікі.[5]
  • 1999 — ордэн Расійскай Федэрацыі «За заслугі перад Айчынай» (IV ступені).[6]
  • 1986 — ордэн Дружбы народаў за поспехі ў навуковай і педагагічнай дзейнасці.
  • 1982 — ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР за поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіцці навукі і культуры.

Спецыяліст у вобласці тэорыі пазнання, філасофіі і метадалогіі навукі, філасофіі культуры. У 1960—1980-х гадах крытыкаваў пазітывізм, постпазітывізм і неапазітывізм. Пры гэтым пазбягаў у сваіх артыкулах і кнігах адсылак да класікаў марксізма і матэрыялаў з’ездаў КПСС, у адрозненне ад многіх савецкіх філосафаў, якія называлі Сцёпіна «прыхаваным пазітывістам» і лічылі маргіналам[7]. У 1970—1980-х гадах распрацаваў канцэпцыю структуры і генэзіса навуковай тэорыі, адкрыў і апісаў аперацыю выбудовы тэорыі (канструктыўнага ўвядзення тэарэтычных аб’ектаў). У рамках гэтай канцэпцыі Сцёпіным была раскрыта структура асноваў навукі, паказана іх узаемасувязь з тэорыямі і доследамі. Абгрунтаваў ідэю мноства патэнцыйна магчымых гісторый навукі і селектыўнай ролі культуры ў ажыццяўленні асобных з іх, якія становяцца рэальнай гісторыяй навукі. Распрацаваў канцэпцыю тыпаў навуковай рацыянальнасці (класічны, некласічны, постнекласічны), кожны з якіх характарызуецца ўласным тыпам рэфлексіі над навукай і сістэмай ідэалаў і падыходаў. Даследаваў функцыі светапоглядных універсалій культуры, прааналізаваў суадносіны ўніверсалій культуры і філасофскіх катэгорый. Універсаліі (катэгорыі) культуры функцыянуюць:

  1. як формы селектыўнага адбора і трансляцыі сацыяльна-гістарычнага досведа,
  2. як катэгарыяльная структура свядомасці ў тую ці іншую гістарычную эпоху,
  3. як гранічна абагуленая структура чалавечага жыццёвага свету.

Сістэма ўніверсалій культуры служыць свайго рода генетычным кодам кожнага віда і тыпа цывілізацыі. Сцёпін распрацаваў канцэпцыю тыпаў цывілізацыйнага развіцця (традыцыяналісцкі і тэхнагенны), выдзяліў агульную для кожнага з гэтых тыпаў сістэму каштоўнасцей, прадстаўленую сэнсамі ўніверсалій культуры, даследаваў змены гэтых сэнсаў у хадзе гістарычнага развіцця.

  • Современный позитивизм и частные науки. — Минск, 1963.
  • Практическая природа познания и методологические проблемы современной физики. — Минск, 1970.
  • Становление научной теории. — Минск, 1976.
  • Методология. Мировоззрение. — М., 1979
  • Природа научного познания. — Минск, 1979
  • Идеалы и нормы научного исследования / Ред.-сост. В. С. Стёпин. — Минск, 1981 (редактор-составитель и соавтор)
  • Специфика научного познания. — Минск, 1983
  • Становление научной теории: Содержательные аспекты строения и генезиса теоретических знаний физики. — М., 1983
  • Научные революции в динамике культуры / Ред.-сост. В. С. Стёпин. — Минск, 1987 (редактор-составитель и соавтор)
  • Философское познание в динамике культуры. // Человек в системе наук. — М., 1989
  • Философская антропология и философия науки. — М., 1992
  • Научная картина мира в культуре техногенной цивилизации (в соавт. с Кузнецовой Л. Ф.). — М., 1994
  • Философия науки и техники. — М., 1995
  • Основания науки и их социокультурная размерность. — М., 1996
  • Философия науки и техники (в соавт. с Гороховым В. Г., Розовым М. А.). — М., 1996
  • Эпоха перемен и сценарии будущего. — М., 1996
  • Парадигмальные образцы решения теоретических задач. — М., 1998
  • Цивилизационный выбор России и сценарии мирового развития. // Стратегия развития России в третьем тысячелетии. — М., 1998
  • Ценностные основы и перспективы техногенной цивилизации. — М., 1999
  • Теоретическое знание (структура, историческая эволюция). — М., 2000
  • Саморазвивающиеся системы и постнеклассическая рациональность. — М., 2003
  • Философия науки. Общие проблемы. — М., 2006
  • Куда идет российская культура? — СПб., 2010 (в соавт.)
  • История и философия науки: Учебник для аспирантов и соискателей ученой степени кандидата наук. — М., 2011.
  • Цивилизация и культура. — СПб., 2011.
  • Научное познание в социальном контексте. Избранные труды Архівавана 19 сакавіка 2020.. — Минск, 2012.
  • Человек. Деятельность. Культура. — СПб., 2018.
  • Стёпин В. С. «Основания науки и их социокультурная размерность» // Научные и вненаучные формы мышления. Симпозиум. Москва-Киль: 1996

Зноскі

  1. а б Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 18 чэрвеня 2024.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Фандо Р. А. «Перелистывая страницы жизни…». Интервью с профессором Е.Б. Музруковой, “Turning the pages of life...”. Interview with Professor E.B. Muzrukova // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 1. — С. 121–132. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2021-11006
  4. Стёпин В. С. От философии науки — к философской антропологии // Познающее мышление и социальное действие / под ред. Н. И. Кузнецовой. — М., 2004. — 544 с. ISBN 5-8125-0415-6
  5. Указ Президента РФ от 09.09.2004 N 1563 «О присуждении государственных премий Российской Федерации 2003 года в области науки и техники»
  6. Указ Президента РФ от 22.11.1999 N 1563 «О награждении государственными наградами Российской Федерации»
  7. Корсаков С. Н., Кузнецова Л. Ф. Логика философского творчества // Вопросы философии. 2014. № 9. С. 3-26.
  • Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Мінск: БДУ, 2001. С. 267—268.
  • Человек. Наука. Цивилизация. К 70-летию академика В. С. Степина / отв. ред. И. Т. Касавин. М.: Канон+, 2004.
  • Сцёпін Вячаслаў Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 309. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Степин Вячеслав Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 112.
  • Степин Вячеслав Семенович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 507.
  • Степин Вячеслав Семенович // Философы России XIX—XX столетий : Биографии. Идеи. Труды / П. В. Алексеев. — Москва, 2002. — С. 931—932.
  • Алексеев П. В. Философы России начала XXI столетия: Биографии, идеи, труды: энциклопедический словарь. — М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2009. — С. 572—574.
  • Вячеслав Семёнович Стёпин. — М., 2013. (Материалы к биобиблиографии учёных. Философия. Вып. 7.