Наўля
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||
| Наўля | |||
|---|---|---|---|
|
|||
| 52°49′41″ пн. ш. 34°29′56″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць | ||
| Муніцыпальны раён | Наўлінскі раён | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1904 | ||
| Часавы пояс | UTC+03:00 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 48342 | ||
| Паштовы індэкс | 242130 | ||
| Код АКАТП | 15238551000 | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Наўля (руск.: На́вля) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Наўлінскага раёна Бранскай вобласці Расіі. Размешчаны на рацэ Наўлі, прытоку Дзясны. Вузлавая чыгуначная станцыя, за 53 км на поўдзень ад Бранска. Заснаваны ў 1904 годзе ў сувязі з будаўніцтвам Маскоўска-Кіеўска-Варонежскай чыгункі. З 1938 года — пасёлак гарадскога тыпу.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Наўля ад назвы дзесенскай ракі Наўлі, на якой паселішча паўстала.
Рачная назва балцкага паходжання. Найбліжэйшы гідранімічны аналаг — назва ракі Наўля (прыток сожскага Астра, на ўсходзе ад Рослаўля).
Ад індаеўрапейскага *nāṷ- «смерць, мярцвяк». У непасрэднай блізкасці да сожскай Наўлі (сцякаюць з аднаго ўзвышша) — дзесенская рака Мярцвіца, назва якой, як мяркуецца, калькуе назву Наўлі[2]. Рэчкі з назвай Мярцвіца таксама на поўначы і на поўдні ад Мсціслава (прытокі сожскай Віхры і сожскай Чорнай Натапы).
З назвай дзесенскай і сожскай Наўляў звязваюць таксама назву возера Наўліца (Наўліцкае) пад Полацкам.
Адпачатная балцкая форма гэтых назваў — *Navi̯a (Nauja). Яе значэнне — «Мёртвая (рака)».
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін, расійскі філосаф
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 197.