Ізбіно
Вёска
Ізбіно
|
Ізбіно́[1] (трансліт.: Izbino, руск.: Избино) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Асіпавіцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад горада і 2 км ад чыгуначнай станцыі Вілейка, злучана з імі гарадскімі аўтобуснымі маршрутамі. 105 гаспадарак, 318 жыхароў (2008).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У гістарычных крыніцах вядома з XVIII ст. У 1738 года вёска Ізбіны ў Вілейскім старостве Віленскага ваяводства, 6 двароў, 38 жыхароў; побач фальварак, шляхецкая ўласнасць. У 1766 годзе ўрочышча Ізбішча ў Маркаўскім старостве Ашмянскага павета. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1834 засценак у дзяржаўным маёнтку Вілейка. У 1897 годзе ў Вілейскай воласці і павеце Віленскай губерні, 22 жыхары. У 1905 засценак Ізбішча, 17 жыхароў; у 1908 годзе ў Вілейскай сельскай грамадзе, 1 двор, 12 жыхароў, 13 дзесяцін надзелаў. У 1921—39 гадах у складзе Польшчы. У 1938 засценак у Вілейскіх гміне і павеце Віленскага ваяводства, 6 двароў, 32 жыхары. 3 лістапада 1939 ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Асіпавіцкім сельсаеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 да 2.7.1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 20.9.1944 ў Куранецкім, з 5.7.1946 ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 Мінскай абласцей. У 1988 годзе 62 двары, 222 жыхары, у складзе саўгаса імя Суворава. У 2003 годзе 102 гаспадаркі, 331 жыхар, магазін.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка насельніцтва:
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Збіно́
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх