Вёска Влколінец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Влколінец*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Vlkolínec, Slovakia 006.jpg
Влколінец
Тып Культурны
Крытэрыі iv, v
Спасылка 622
Рэгіён***
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1993  (17 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Влколінец (славацк.: Vlkolínec) — жывапісная вёска ў Жылінскім краі Славакіі, цяпер частка горада Ружамберака, якая з'яўляецца тыповым узорам народнай архітэктуры паўночных Карпатаў. Плошча складае 7,97 км², а насельніцтва — 35 чалавек.

Vlkolinecslovakia001.jpg

Першыя згадкі пра Влколінец адносяцца да 1376, а ў 1882 вёска была адміністрацыйна ўключана ў склад суседнягя горада Ружамберак. Вёска з 1977 уваходзіць у спіс дзесяці этнаграфічных вёсак — музеяў народнай архітэктуры Славакіі, а з 1993 як найбольш цэльны яе ўзор была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны UNESCO па крытэрах iv і v.

Влколінец прадстаўляе тыповую для Цэнтральнай Еўропы вёску з царквой, званіцай і школай 1860 года пабудовы ў цэнтры паселішча, забудаваную больш за 45 драўлянымі хатамі з чарапічным пакрыццём дахаў, якія маюць па два-тры пакоі. Хоць драўляная званіца, якая прымыкае да школы, адносіцца да 1770 года, царква Багародзіцы, пабудаваная ў барочным стылі, была збудавана толькі ў 1875.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]