Гайцюнішкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Гайцюнішкі)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Гайцюнішкі
Гайтюнишки.jpg
Дом-крэпасць Нонхартаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
167 м
Насельніцтва
288 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Аўтамабільны код
4
Гайцюнішкі на карце Беларусі ±
Гайцюнішкі (Беларусь)
Гайцюнішкі
Гайцюнішкі (Гродзенская вобласць)
Гайцюнішкі

Гайцюні́шкі[1] (трансліт.: Hajciuniški, руск.: Гайтюнишки) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Канвелішскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя з XVI стагоддзя, паводле інвентара 1565 года маёнтак належаў Рымшам і складаўся з двара і гаспадарчых пабудоў. У двор уваходзілі тры жылых дома, стайні і гароды. Гаспадарчыя пабудовы, агароджаныя дылямі, мелі двое весніц (варот).

У XVII стагоддзі Гайцюнішкі належаць Нонхартам. Нявядома адкуль гэты род паходзіў і як па сапраўднаму гучала прозвішча. Іх лічылі курляндскай шляхтай, таму што іх прозвішча выглядала як курляндскае. Два родных брата, Пётр і Станіслаў Нонхарты, за вялікія заслугі перад краінай у часе ваенных дзеяняў з Масквой і шведамі, у 1590 годзе атрымалі пацвярджэнне сваяго дваранства, якое яны мелі раней ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Быў таксама падтверджаны іх герб: «Срэбны якар на чырвоным полі».

Пётр Нонхарт, ажаніўшыся з пратэстанткай Падбярэзскай, займеў пасады віленскага гараднічага і будаўнічага. Як высокакваліфікаваны прафесіянал, быў адпаведна ацанёны і атрымаў Гайцюнішкі. Верагодна, што адзіная дачка Пятра, Сузана, выйшла замуж за Юрыя Храптовіча (1586—1650), ваяводу навагародскага, і перадала яму ў пасаг Гайцюнішкі. Пасля Юрыя, Гайцюнішкі атрымаў у спадчыну яго старэйшы сын Адам Храптовіч, жанаты з Альжбетай Ісайкоўскай.

Невядома, якім шляхам пасля Храптовічаў гэтая маёмасць дасталася Шротэрам герба «Любіч», шляхце інфляндскага паходжання, і калі Гайцюнішкі дасталіся Путкамерам. Хутчэй за ўсё гэта быў пасаг Дароты Шротэр, другой жонкі Ваўжынца Путкамера, стольніка інфлянцкага. На пачатку XIX стагоддзя, а можа і раней Гайцюнішкі ўжо былі маёмасцю фон дэр Остэн-Сакенаў. Вераніка Остэн-Сакен, якая выйшла замуж у 1830 годзе за Адама Рымшу герба «Газдава», атрымала маёмасць як свой пасаг. Пасля Веранікі і Адама, усё гэта атрымала ў спадчыну іхняя дачка Алена, жонка Рамуальда Рымшы. Перадапошнім уладальнікам Гайцюнішак быў сын Алены і Рамуальда — Эдвард Рымша (1863—1937), жанаты з Янінай Лавенецкай. Апошнімі ўладальніцамі маёнтка былі яго дзве дачкі: Алена (нарадзілася 19.02.1911 г., была замужам за Янам Гаштаўт-Ажынскім) і Соф'я (нарадзілася 23.06.1913 г., жонка Напалеона Сянкевіча).

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Гайцю́нішкі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]