Дуброва (Лельчыцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Дуброва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
18 снежня 1551 года
Насельніцтва
896 чалавек (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2356
Паштовыя індэксы
247850
Аўтамабільны код
3
СААТА
3228824036
Дуброва на карце Беларусі ±
Дуброва (Лельчыцкі раён) (Беларусь)
Дуброва (Лельчыцкі раён)
Дуброва (Лельчыцкі раён) (Гомельская вобласць)
Дуброва (Лельчыцкі раён)

Дубро́ва[1] (трансліт.: Dubrova, руск.: Дуброва) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Дуброўскага сельсавета.

У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Новая ніва».

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтадарогамі злучана з Лельчыцамі і Туравам. Знаходзіцца за 8 км на захад ад Лельчыц, за 215 км ад Гомеля, 75 км ад чыгуначнай станцыі Ельск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з 1551 года як дзяржаўнае сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі, сяло знаходзілася ў Лельчыцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

У ліпені-жніўні 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску (210 двароў) і забілі 19 жыхароў[2][3].

3 23 снежня 1959 года цэнтр сельсавета.

Гістарычная хроніка[правіць | правіць зыходнік]

  • 18 снежня 1551, снежня 18: «У селе Дубровой в дому ч[о]л[о]в[е]ка тамошнего Конона» падданыя віленскага біскупа ўбарцкія мужыкі забілі былога службоўца Убарцкай вол. Фёдара Адзінцэвіча.
  • 1763, студзеня 3: Дуброва («Dubrowa»), с. сталовага маён. Убарць Мазырскага павета Вілен. біскупства. 48 дымоў, 153 жых. муж. полу (імянны спіс). Сяляне мелі 70 валоў, 26 коней. Паводле інв. маён., даніна з с. склала 165 вядзерцаў мёду, 48 вязанак грыбоў, па 24 асьміны жыта, ячменю і грэчкі, па 24 вядзерцы пшаніцы і гароху, 48 асьмін аўса, 96 квартаў проса, па 48 квартаў маку, канапель і рыбы, 48 вазоў сена, 280 вазоў дроў і 339 пол. злотых чыншу. Царква.
  • 1775, кастрычнік: 43 дымы.
  • 1777, студзеня 27: «Дуброва, вялікая і малая», в. парафіі Картыніцкай царквы Тураўскай дыяцэзіі Убарцкага дэканата. 45 хат.
  • 1787, лютага 15: «Дуброва, вялікая і малая», в. Уніяцкая капліца Уваскрэсення Гасподняга старасвецкай пабудовы.
  • 1789: 53 дымы (50 грунтавых і 3 халупнікі), 322 жых. (ад 1 да 16 гадоў — 80 муж. і 69 жан., ад 16 да 30 — 53 муж. і 53 жан., ад 30 да 45 — 15 муж. і 11 жан., ад 45 да 60 — 14 муж. і 16 жан., старэйшых за 60 гадоў — 4 муж. і 7 жан.).
  • 1795, лютага 16: Прапісная в. казённага маён. Убарць Мазырскага павета Расійскай імперыі.
  • 1800: Дуброва, в. маён. Убарць, падараваная графу Якаву Сіверсу з уладанняў Вілен. біскупства. 50 дв., 340 жых. (175 муж. і 165 жан.). Рудня.
  • 1808: Маён., які ў выніку падзелу маён. Убарць на часткі купіў пам. Кушалёў.
  • 1847, лістапада 3: В. і маён. пам. [Марыі (?)] Вішнеўскай, жонкі Кушалёва.
  • 1849, студзеня 1: 29 дв.
  • 1866: 30 дв. Царква. Панскі дв. за 2 вярсты на З ад с. Дуброва.
  • 1859: «Dąbrowa», маён. пам. Рафаіла Рыбнікава. Перабудова капліцы ў царкву Архістратыга Міхаіла на сродкі пам.[4]
  • 1862: Паводле ўстаўной граматы маён., кожны цяглы сялян. дв. в. быў надзелены зямлёю ў памеры 15 дзес. на выкуп.
  • 1866: 64 дв., 327 жых. (165 муж. і 162 жан.). Царква.
  • 1867: 252 праваслаўных; 3 каталікі, 1 дв. 7 вёрст ад Лельчыцкай царквы і 99 вёрст ад Петрыкаўскага касцёла.
  • 1870, студзеня 1: В. Дуброўскага т-ва і маён. Лельчыцкай вол. пам. Рыбнікава. Паводле рэвізіі, 88 сялян-уласнікаў. 8 вёрст ад вал. праўлення. Прыход Сіманіцкай царквы.
  • 1875: Дуброва-Сіманічы, маён. малалетніх нашчадкаў Рафаіла Рыбнікава. Зямлі: 847 дзес. прыдатнай, 5092 дзес. лесу і 16000 дзес. непрыдатнай.
  • 1876: Дуброва, маён. Землеўласн. па спадчыне Аляксандр, Валяр’ян, Іван, Яўген, Рафаіл, Любоў і Ганна Рыбнікавы. Гас. займалася апякунка, а маён. знаходзіўся пад наглядам дваранскай апекі.
  • 1879: Прыход Лельчыцкай царквы. Прыпісная Міхайлаўская царква.
  • 1886: С. Лельчыцкай вол. 40 дв., 243 жых. Прыпісная царква ў імя Архістратыга Міхаіла. 318 прыхаджан (160 муж. і 158 жан.).
  • 1889: «Дуброва», в. 8 вёрст ад мяст. Лельчыцы. Дуброва, маён. Аляксандра, Валяр’яна, Рафаіла, Любові і Ганны Рыбнікавых.
  • 1897: В. Дуброўскага т-ва Лельчыцкай вол. Царква, збожжазапасны магазін. Ветраны млын. Шавец. Піцейная ўстанова. 90 дв., 581 жых. (282 муж. і 299 жан.). Паводле Яўр. энцыкл., 781 жых., з іх 72 яўрэі. Дуброва, улад. сядзіба пам. Рыбнікава, пры сажалцы. 3 дв., 9 жых. (5 муж. і 4 жан.).
  • 1898: Паблізу смалярны ці дзягцярны завод Валяр’яна Рыбнікава, ветраны млын Самойлы Ляхаўца.
  • 1899: 56 дв. сялян, 446 прыхаджан (224 муж. і 222 жан.).
  • 1905, 1 кастрычніка: Адкрыццё Дуброўскага земскага вучылішча (у найманых памяшканнях).
  • 1906: Першы настаўнік Сцяпан Паляк.
  • 1909: 105 дв., 667 жых. У маён. (11 вёрст ад ц. вол.) 1 дв., 12 жых.
  • 1910: У Дуброўскім земскім вуч. навучаюцца 42 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі. Абвінавачванне сялян Ф. Ляхаўца і Ф. Коласа ў богазневажанні і абразлівых словах на адрас цара.
  • 1913, студзень: Эпідэмія брушнога тыфу. У траўні — эпідэмія дызентэрыі.
  • 1914: Маён. жонкі генерала ад кавалерыі Марыі Мікалаеўны дэ Віт.
  • 1915: 50 дв. Царква. Скошана ўсяго 2980 дзес. лугавога сена.
  • 1916: 136 гас. З іх не мелі: работнікаў муж. 44 гас., коней і буйной рагатай жывёлы 1 гас., пасеваў 7 гас. 710 жых. (316 муж. і 394 жан.). З іх сваіх і найманых работнікаў: 108 муж. і 188 жан. Жывёла: 95 коней, 120 цяглых і 17 няцяглых валоў, 224 каровы, 8 быкоў (бугаёў), 633 авечак і бараноў, 317 свіней і парсюкоў. Засеяна: 151,4 дзес. (1256,5 пуда) азімага жыта, 22,4 дзес. (171,15 пуда) ячменю, 12,7 дзес. (111 пудоў) яравога жыта, 2,4 дзес. (19,5 пуда) яравой пшаніцы, 66,2 дзес. (635,4 пуда) аўса, 23,2 дзес. (39 пудоў 26 фунтаў) проса, 101,5 дзес. (641 пуд 20 фунтаў) грэчкі, 29,3 дзес. (3161 пуд) бульбы, 7,6 дзес. (48 пудоў 21 фунт) лёну, 7,6 дзес. (48 пудоў 14 фунтаў) канапель, а ўсяго — 424,3 дзес.
  • 1917: 141 дв., 895 жых. (455 муж. і 440 жан.): 849 бел., 46 яўр. У маён. (11 вёрст ад ц. вол.) 1 дв., 76 жых. (35 муж. і 41 жан.): 44 бел., 1 вялікарус, 4 укр., 9 пал., 15 яўр., 3 інш.; 26683 дзес., з якіх самавольна захоплена рознымі асобамі 3000 дзес. ворыва і 522 дзес. лугавых сенажацяў. Напэўна, тут быў арганізаваны адзін з першых саўгасаў БССР — «Дуброва» (Калініна) з агульнай плошчай зямельных угоддзяў 523 дзес.
  • 1925: Лельчыцкі раён. Школа на бел. мове: 45 вучняў (42 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі): 41 бел., 4 яўр. 1 дзес. ворыва.
  • 1929: 214 дв., 1026 жых. (488 муж. і 544 жан.); усе бел. 80 гас. беднякоў, 122 — сераднякоў, 12 — заможных. У наяўнасці 230 валоў, 86 коней, 300 кароў. Школай ахоплена 45 % дзяцей.
  • 1933: Калгас «Новая ніва».
  • 1941: Вёска спальваецца ням.-фашысцкімі карнікамі.
  • 1946: Калгас імя Сталіна.
  • 1959, 17 снежня: Дуброва, в., цэнтр Дуброўскага сельсавета Лельчыцкага раёна.
  • 1980, 5 студзеня: 408 жых. Калгасны дв.
  • 1986: Цэнтр калгаса «Чырвоны Кастрычнік».
  • 1997: 370 дв., 960 жых.
  • 1999, 1 студзеня: 355 гас., 921 жых., з іх 342 працуюць, 200 дзяцей да 15 гадоў, 331 пенсіянер. Паводле перапісу насельніцтва, 896 жых. (423 муж. і 473 жан.).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1886 год — 40 двароў, 243 жыхары
  • 1909 год — 105 двароў, 670 жыхароў; маёнтак, двор — 12 жыхароў
  • 1917 год — 141 двор, 895 жыхароў; маёнтак — 76 жыхароў
  • 1940 год — 210 двароў, 1056 жыхароў
  • 1971 год — 410 двароў, 1556 жыхароў
  • 1997 год — 370 двароў, 960 жыхароў[5]
  • 1998 год — 316 двароў, 942 жыхары
  • 2000 год — 347 двароў, 915 жыхароў

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне ААТ «Беларусбанк», 3 крамы.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхайлаўская царква

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Андрэй Андрэевіч Бойка (нар. 1967) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў, фізікі цвёрдага цела, оптыкі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Дубрава (руск.)
  3. НАРБ. Ф. 1450. Воп.2. Спр. 8. Л. 94; НАРБ. Ф. 4п. Воп.33а. Спр. 229. Л. 56-63.
  4. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 859. Воп. 1. А. з. 3. (Гл. таксама справу наконт асвячэння Дуброўскай Міхайлаўскай царквы пасля рамонту: НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. А. з. 29602.)
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 246.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.
  • Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл. ISBN 985-459-051-2
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]