Дубровіца (Хойніцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дубровіца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1765 год
Насельніцтва
  • 116 чал. (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Паштовы індэкс
247623
Аўтамабільны код
3
СААТА
3254700011
Дубровіца на карце Беларусі ±
Дубровіца (Хойніцкі раён) (Беларусь)
Дубровіца (Хойніцкі раён)
Дубровіца (Хойніцкі раён) (Гомельская вобласць)
Дубровіца (Хойніцкі раён)

Дубро́віца[1] (трансліт.: Dubrovica, руск.: Дубровица) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Велікаборскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карона Каралеўства Польскага[правіць | правіць зыходнік]

Ці не ўпершыню «wieś Dąbrowica (Dombrowica)» згаданая ў перапісе яўрэйскага насельніцтва ў Оўруцкім павеце Кіеўскага ваяводства 1765 года, калі ў ёй жылі 4 плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Хойніцкага кагала. У 1778 і 1784 гадах улічаныя былі адпаведна 2 і 3 głowy[2].

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі Бор, Дубровіца, Рудзенька на схематычным плане Рэчыцкага павета 1800 г.

Паьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дубровіца — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе адміністрацыйна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[3]. Паводле рэвізіі 1795 года, тут было 15 двароў з 43 душамі мужчынскага і 39 жаночага полу прыгонных сялян[4]. У «Камеральном описании... Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 года, вёска Дубровіца названая сярод паселішчаў у складзе Хойніцкіх добраў Людвіка Прозара[A], якія раней былі перайшлі «в казну», але «по высочайшему повелению» вернутыя Луізе Прозаравай[5].

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 31 асоба мужчынскага і 25 жаночага полу з ліку жыхароў вёскі Дубровіца (Дамбровіца) належалі да Астраглядаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі[6]

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дубровіца, аднак, у складзе Хойніцкай воласці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[7].

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 снежня 1920 і на 15 красавіка 1921 года ў Дубровіцкай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 21 і 37 вучняў[8].

У 1926—1927 гадах цэнтр Дубровіцкага сельсавета.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Дубровіцы налічвалася 88 двароў з 447 жыхарамі. У чэрвені 1943 года акупанты спалілі вёску і загубілі 52 жыхары[9]. 40 вяскоўцаў загінулі на франтах.

Да 31 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[10].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2021 год — 47 двароў, 116 жыхароў[11].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Так падпісваўся Караль, бо маёнтак быў уласнасцю яго жонкі Людвікі, а каб браць удзел у справах павета і ў Рэчы Паспалітай, і ў Расіі неабходна мець у яго межах зямельныя ўладанні.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 301, 391, 710
  3. Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  4. НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 125–127
  5. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71
  6. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382
  7. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917 – 1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. – Минск: Современная школа, 2011. С. 92 – 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. – 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918 – 1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  8. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
  9. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; Москва: Фонд «Историческая память», 2021. С. 499
  10. Решение Гомельского облсовета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 «Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области» Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  11. Інфармацыя аб насельніцтве Велікаборскага сельсавета на 25.01.2021 г. Архівавана 19 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]