Завішына (Уздзенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Завішына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1718
Паштовыя індэксы
223415
Аўтамабільны код
5
Завішына на карце Беларусі ±
Завішына (Уздзенскі раён) (Беларусь)
Завішына (Уздзенскі раён)
Завішына (Уздзенскі раён) (Мінская вобласць)
Завішына (Уздзенскі раён)

Заві́шына[1] (трансліт.: Zavišyna, руск.: Завишина) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.

Побач з вёскай працякае рака Шаць, прыток р. Пціч.

Некалі належала графам Завішам.[2]

Перад вайной у вёсцы жыло 137 чалавек[3].

Пад час Вялікай Айчыннай вайны была акупаваная гітлераўцамі. У верасні 1943 года імі былі спалены ўсе 25 дамоў вёскі, але ніхто з жыхароў пры гэтым не загінуў[3].

З 16 ліпеня 1954 года па 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Шацкага сельсавета[4][5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Заві́шына, н.
  2. Па дадзеных інвентара, складзенага 30 верасня 1884 года
  3. а б Завишино (руск.)
  4. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.