Любін (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Любін)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Любін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
8 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Любін на карце Беларусі ±
Любін (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Любін (Пухавіцкі раён)
Любін (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Любін (Пухавіцкі раён)

Лю́бін[1] (трансліт.: Liubin, руск.: Любин) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапічу 1897 г. пасяленне было вядома як маёнтак Кліноцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі на базе маёнтка быў створаны саўгас "Любін".

Паводле перапісу 1926 года пасёлак.

У 1933 годзе працавалі шорная, сталярная майстэрня, цыркулярка і кузня.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 1 двор, 36 жыхароў.
  • 1926 год — 9 двароў, 44 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 год — 6 двароў, 8 жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]