Перайсці да зместу

Ляды (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ляды
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203854046
Ляды на карце Беларусі ±
Ляды (Брагінскі раён) (Беларусь)
Ляды (Брагінскі раён)
Ляды (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Ляды (Брагінскі раён)

Ля́ды[1] (трансліт.: Liady, руск.: Ляды) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (67 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

У 26 км на поўдзень ад Брагіна, 15 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі ОўручПалтава), 145 км ад Гомеля.

На ўсходзе канал Марозаўка.

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска і фальварак у Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні

У 1930 годзе арганізаваны калгас "Герой працы", дзейнічалі цагельню, вятрак, гамарня. Паводле перапісу 1959 года ўваходзіла ў склад саўгаса "Брагінскі" (цэнтр — вёска Піркі).

Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Піркаўскага сельсавета[3], пасля — у склад Савіцкага сельсавета, які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсавет[4].

  • 2010 год — жыхароў няма.
  • 1908 год — 32 двары, 172 жыхара.
  • 1959 год — 380 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (67 сем'яў) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0