Навікі (Жлобінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Навікі, Жлобінскі раён)
Вёска
Навікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
64 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Аўтамабільны код
3
СААТА
3218836041
Навікі на карце Беларусі ±
Навікі (Жлобінскі раён) (Беларусь)
Навікі (Жлобінскі раён)
Навікі (Жлобінскі раён) (Гомельская вобласць)
Навікі (Жлобінскі раён)

Навікі́[1] (трансліт.: Naviki, руск.: Новики) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Беліца. Уваходзіць у склад Малевіцкага сельсавета. Насельніцтва 64 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на паўночны захад ад Жлобіна, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Малевічы (лінія Бабруйск — Жлобін), за 97 км ад Гомеля.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Планіроўка складаецца з прамавугольнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сядзібнымі дамамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Лукаўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Паводле рэвізіі 1816 г. ўладанне Жукоўскіх. Паводле перапісу 1897 г. знаходзіліся хлебазапасны магазін, вятрак. У 1909 г. 365 дзесяцін зямлі.

У 1930 г. арганізаваны калгас. Падчас 2-й сусветнай вайны у верасні 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады цалкам спалілі вёску і забілі 13 жыхароў. 82 жыхара загінулі на фронце. У 1966 г. да вёскі далучаны мястэчка Прыдарожжа. У складзе саўгаса імя В.І. Казлова (цэнтр — вёска Малевічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя: у 15 т. Т. 1. Кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя: у 15 т. Т. 1. Кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. — ISBN 985-11-0303-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]