Малевіцкі сельсавет
Малевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Малевічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 030 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Мале́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Малевічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сенажаткаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казіміраўскага сельсавета[1]. У 1966 годзе ў склад Краснабярэжскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кадзішча, Казіміраўская Слабодка, Курганне і Чарцёж)[2]. 28 красавіка 2015 года скасаваны пасёлак Рубеж[3].
У склад Малевіцкага сельсавета ўваходзілі (у наш час не існыя): да 1962 года вёска Жальвін, пасёлкі Заграддзе, Новы Александроў, да 1966 года вёска Карма, пасёлак Прыдарожжа.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1030 чалавек[4], з іх 90,6 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 3,1 % — украінцы[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Решение Жлобинского районного Совета депутатов от 28 апреля 2015 г. № 53 Об упразднении поселка Рубеж Малевичского сельсовета Жлобинского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.