Погіры (Дзятлаўскі раён)
Вёска
Погіры
|
По́гіры[1] (трансліт.: Pohiry, руск.: Погири) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад Дзятлава, на ўсходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па аўтадарозе М11 Дзятлава—Ліда. Галоўная прамалінейная вуліца выцягнута перпендыкулярна да шашы і забудавана двухбакова драўлянымі і мураванымі сядзібамі. З паўднёвага ўсходу да шашы накіравана другая прамалінейная вуліца. Складскі і гаспадарчы сектар размешчаны на поўнач і поўдзень ад жылля.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Погіры мясцовага балцка-літоўскага паходжання, звязана з літоўскім pogirys «узлесак, край пушчы; поле каля пушчы», далей да літоўскага giria «пушча».
Погіры зусім да нядаўна ўваходзілі ў арэал астраўной літоўскай Зецельскай гаворкі на нёманскім левабярэжжы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню ўпамінаюцца пад 1580 годам у складзе маёнтка Здзяцель. Мемуарыстамі канца XVII ст. населены пункт згадваецца ў якасці месца палявання. У 1624 годзе згадваюцца ў складзе Краглёўскага войтаўства Дзятлаўскай (Здзянцёльскай) воласці ва ўласнасці Сапегаў[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1880 год — 361 жыхар.
- 1885 год — 562 жыхары, 77 двароў.
- 1897 год — 751 жыхар, 121 двор.
- 1905 год — 848 жыхароў.
- 1923 год — 797 жыхароў, 147 двароў.
- 1940 год — 898 жыхароў, 195 двароў.
- 1959 год — 743 жыхары.
- 1996 год — 255 жыхароў, 117 гаспадарак.
- 2009 год — 156 жыхароў.
- 2015 год — 127 жыхароў, 66 гаспадарак.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ігнат Сымонавіч Дварчанін (1895—1937) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху, паэт, літаратуразнавец.
- Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч (нар. 1943) — беларускі мовазнавец.
- Міхаіл Міхайлавіч Кугейка (нар. 1948) — беларускі фізік-оптык.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ LMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 848 с.: іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-0908-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх