Пуцькі (Чавускі раён)
Вёска
Пуцькі
| ||||||||||||||||||||||
Пу́цькі[1] (трансліт.: Pućki, руск.: Путьки) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Непадалёку ад вёскі цячэ рака Проня. За 0,9 км на поўнач ад вёскі Пуцькі з 1994 года знаходзіцца аднайменны гідралагічны заказнік мясцовага значэння плошчай 38 га[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перад вайной у вёсцы жыло 618 чалавек у 139 дварах[3].
За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск—Прылёпаўка—Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»[4].
У чэрвені 1944 года гітлераўцамі быў спалены 131 двор, забіты 3 чалавекі[3].
У Пуцькаўскай школе-садзе знаходзіцца Музей баявой славы.
У 1924—1959 гадах — цэнтр Пуцькаўскага сельсавета[5], у 1959—1960 гадах — у складзе Асінаўскага сельсавета[6], у 1960—2009 гадах — цэнтр адноўленага Пуцькаўскага сельсавета[7]. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Асінаўскага сельсавета[8].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Путьки(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б Путьки (руск.)
- ↑ Прони кровавые берега Архівавана 25 жніўня 2011. (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пуцькі (Чавускі раён)
- Рака Проня ля в. Пуцькі Архівавана 4 сакавіка 2016.