Скварск
Вёска
Скварск
|
Скварск[1] (трансліт.: Skvarsk) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Побач з вёскай рака Кашанка ўпадае ў Проню. На адлегласці 2 км ад вёскі знаходзіцца стары нізкаводны мост праз Проню. Паколькі мост пабудаваны ў 1960 годзе без уліку высокага пад’ёму ўзроўню ракі, то яго рэгулярна залівае вадой падчас вясенніх паводак, адразаючы вёску ад райцэнтра[2].
Каля вёскі знаходзіцца вялікае радовішча тугаплаўкіх глін і радовішча будаўнічых пяскоў.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Фіксавалася прозвішча Сквар (з літоўскіх Дзявенішак)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перад вайной у вёсцы жыло 324 чалавекі ў 69 дварах[4].
За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск—Прылёпаўка—Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»[5].
У чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 69 двароў, забіта 52 чалавека[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Проня подтопила низководный мост в Чаусском районе Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ https://www.epaveldas.lt/preview?id=1360%2F1%2F24
- 1 2 Скварск Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Прони кровавые берега Архівавана 25 жніўня 2011. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная старонка Архівавана 17 лістапада 2011. (руск.)
