Перайсці да зместу

Ражаноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ражаноў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
14[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247308
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240824036
Ражаноў на карце Беларусі ±
Ражаноў (Беларусь)
Ражаноў
Ражаноў (Гомельская вобласць)
Ражаноў

Ражано́ў[2] (трансліт.: Ražanoŭ, руск.: Рожанов) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

У 10 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 221 км ад Гомеля, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

На рацэ Пціч (прыток Прыпяці).

Экалогія і прырода

[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні і захадзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.

Планіроўка складаецца з кароткай, просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі (уздоўж ракі) і забудаванай драўлянымі сядзібамі. Крама.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як цэнтр аднайменнага маёнтка, уладанне памешчыка Ф. Лукаўскага. На 1897 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі апорны пункт, размешчаны акупантамі ў вёсцы. У красавіку 1942 года нямецкія карнікі спалілі 17 двароў і забілі 31 жыхара. З верасня 1942 года па чэрвень 1944 года тут дыслацыраваўся разведвальна-дыверсійны атрад «Храбрацы» (камандзір А. М. Рабцэвіч). 12 жыхароў загінулі на фронце.

  • 2011 год — 14 жыхароў.
  • 1897 год — 14 двароў, 95 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — вёска — 14 двароў, 93 жыхары; фальварак — 2 двары, 17 жыхароў.
  • 1916 год — 18 двароў.
  • 1920 год — 100 жыхароў
  • 1925 год — 22 двары.
  • 1959 год — 77 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 28 двароў, 42 жыхары.
  • 2004 год — 11 двароў, 17 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X