Сасноўка (Акцябрскі раён)
Вёска
Сасноўка
|
Сасно́ўка[2] (трансліт.: Sasnoŭka, руск.: Сосновка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 33 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 263 км ад Гомеля, 26 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На рацэ Арэса (прыток Пцічы). На поўдні сетка меліярацыйных каналаў.
Экалогія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]На поўначы мяжуе з лесам.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.
Інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой з поўначы далучаюцца 2 завулкі. Забудова сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Краснай Слабадзе, малочнатаварная ферма. Крама.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў складзе маёнтка Ляскавіцкая Слабада памешчыка Фадзея Германа. Станам на канец 1860-х — пачатак 1870-х гадоў у Сасноўцы жыло 16 асоб мужчынскага полу і 23 — жаночага. На 1908 год у Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 9 жыхароў. Некаторы час у вёсцы ўзімку 1943 года базіраваўся штаб Мінскага партызанскага злучэння, тут жа размяшчалася падпольная друкарня і выходзіла рэспубліканская газета «Звязда». 34 жыхары загінулі на фронце.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2011 год — 35 двароў, 86 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1908 год — 27 двароў, 158 жыхароў.
- 1940 год — 55 двароў, 245 жыхароў.
- 1959 год — 282 жыхары (паводле перапісу).
- 1997 год — 54 двары, 105 жыхароў.
- 2004 год — 48 двароў, 110 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Даныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх