Красная Слабада (Акцябрскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Чырвоная Слабада, Акцябрскі раён)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Красная Слабада
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Германава Слабада
Колькасць двароў
260
Насельніцтва
634[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247321
Аўтамабільны код
3
Красная Слабада на карце Беларусі ±
Красная Слабада (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Красная Слабада (Акцябрскі раён)
Красная Слабада (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Красная Слабада (Акцябрскі раён)

Кра́сная Слабада́[2] (да 1929 года Ге́рманава Слабада́) — аграгарадок, цэнтр Краснаслабодскага сельсавета Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 25 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 232 км ад Гомеля, 25 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ Арэса (прыток Пцічы).

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы мяжуе з лесам.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з доўгай, выгнутай шыротнай вуліцы (уздоўж ракі), да якой з поўначы далучаюцца 3 злучаныя паміж сабой кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудавана 55 мураваных будынкаў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр КСУП «Чырвонаслабодскае», малочнатаварная і свінагадоўчая фермы, мехдвор. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом народнай творчасці, бібліятэка, амбулаторыя, лазнева-пральны камбінат, аддзяленне сувязі, лясніцтва, комплексны прыёмны пункт, гандлёвы цэнтр[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленыя і даследаваныя археолагамі курганы, што былі побач з вёскай, сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя, калі перасяленцы з суседніх вёсак заснавалі тут новае паселішча. Значна пашырыліся памеры вёскі ў 1920-я гады. З 1924 года цэнтр Слабодска-Германаўскага сельсавета Глускага, затым — Капаткевіцкага раёнаў. У 1930 годзе арганізаваны калгас. З 28 чэрвеня 1939 года цэнтр Краснаслабодскага сельсавета Акцябрскага, з 25 снежня 1962 года Светлагорскага, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Акцябрскага раёнаў Палескай, з 20 верасня 1944 года Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 10 двароў і забілі 14 жыхароў. 76 жыхароў загінулі на фронце.

Да 1998 года ў склад Чырвонаслабодскага сельсавета ўваходзіла вёска Звесніца (у наш час не існуе).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 260 гаспадарак, 634 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1940 год — 228 двароў, 812 жыхароў.
  • 1959 год — 957 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 313 гаспадарак, 687 жыхароў.
  • 2004 год — 275 гаспадарак, 634 жыхары.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Аграгарадок Чырвоная Слабада