Перайсці да зместу

Мікалай Захаравіч Асмыковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Захаравіч Асмыковіч
Дата нараджэння 20 красавіка 1916(1916-04-20) ці 3 мая 1916(1916-05-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1976(1976-12-14) (60 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19371939, 19411946
Званне старэйшы сяржант
Часць 373 артылерыйскі полк
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За адвагу»

Мікалай Захаравіч Асмыковіч (3 мая 1916, в. Красная Слабада, Акцябрскі раён — 14 снежня 1976) — камандзір гарматнага разліку 374-га артылерыйскага палка, сяржант, поўны кавалер ордэна Славы[1].

Нарадзіўся 7 красавіка 1916 года ў вёсцы Ге́рманава Слабада́ (сучасны аграгарадок Красная Слабада, Акцябрскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў 4 класы школы, працаваў у калгасе «Арэса» і на новабудоўлях Мінска.

У Чырвонай Арміі ў 1937—1939 гг. і з 1941 года. У 1940 годзе жыў і працаваў у Мінску. Быў супрацоўнікам Варашылаўскага райаддзела НКДБ Мінска[2]. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1941 года, на Заходнім, Беларускім, 1-м Беларускім франтах. З чэрвеня 1941 г. па студзень 1942 г. у пагранічных войсках НКДБ СССР. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Курскай бітвы. За баі на Курскай дузе ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі[3].

Наводчык гарматы 374-га артылерыйскага палка, яфрэйтар Асмыковіч 25 снежня 1943 г. у раёне вёскі Шацілкі (цяпер горад Светлагорск Гомельскай вобласці), адбіваючы варожыя контратакі, меткім агнём прамой наводкай падбіў два танкі і знішчыў звыш узвода жывой сілы ворага, што дазволіла ўтрымаць займаемы рубеж. Загадам камандзіра 175-й стралковай дывізіі ад 1 студзеня 1944 года яфрэйтар Асмыковіч Мікалай Захаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[3].

У чэрвені 1944 года ў баях за горад Ковель падбіў 2 танкі. За ўдзел у гэтых баях 175-я стралковая дывізія атрымала ганаровую назву «Ковельскай». Камандзір артылерыйскага разліку 373-га артылерыйскага палка малодшы сяржант Асмыковіч 17 студзеня 1945 года ў баі на паўночным захадзе ад населенага пункта Закрочым вывеў са строю 2 кулямёты, каля 20 варожых салдат. Загадам камандуючага 47-й арміяй ад 14 сакавіка 1945 года малодшы сяржант Асмыковіч Мікалай Захаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[3].

14 красавіка 1945 года падчас прарыву варожай абароны на рацэ Одэр, знаходзячыся ў баявых шэрагах пяхоты, прамой наводкай знішчыў гармату, разлік станковага кулямёта, 2 ручныя кулямёты з разлікам і да 20 аўтаматчыкаў. Паранены, не пакінуў поля бою, замяніў забітага наводчыка і камандаваў разлікам да канца бою.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года, за мужнасць, адвагу і гераізм сяржант Асмыковіч Мікалай Захаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[3].

Да 1946 года на ваеннай службе. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму. Працаваў загадчыкам аддзялення сувязі, у калгасе, старшынёй сельсавета. Памер 14 снежня 1976 года.

Зноскі

  1. Асмыкович Николай Захарович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 32. — 737 с.
  2. Из бойцов правоотряда — в солдаты войны // Управление информации и общественных связей МВД Республики Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)
  3. а б в г Мікалай Захаравіч Асмыковіч на сайце «Героі вайны»
  • Асмыковіч Мікалай Захаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 38. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 33. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.