Шубічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Шубічы)
Вёска
Шубічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
171 м
Колькасць двароў
48
Насельніцтва
89 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225170[1]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256880091
Шубічы на карце Беларусі ±
Шубічы (Беларусь)
Шубічы
Шубічы (Брэсцкая вобласць)
Шубічы

Шу́бічы[2] (трансліт.: Šubičy, руск.: Шубичи) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Шаняўскага сельсавета. Знаходзіцца за 5 км на захад ад Пружан, 17 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБрэст. Насельніцтва — 89 жыхароў, 48 двароў (2005).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўней вёска з усіх бакоў была акружана лесам. Лес з поўначы (Камароўшчына), бярозавы гай з захаду (Казюмрынак) і сасновы бор з усходу захаваліся. З поўдню за ворнымі землямі і поплавам пачынаўся малады алешнік (Пагоня), за савецкім часам пасля меліярацыі пераўтвораны ў ворыва[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1563 — у Чахецкім вайтоўстве, належыць да Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі (Вялікае Княства Літоўскае)[4].

За расійскім часам — вёска ў Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні[5]. На пачатку XX стагоддзя 224 жыхары; маёнтак Шубічы — 6 жыхароў.

За польскім часам — фальварак[6] і вёска ў гміне Шані[7], а з 1926 года — у гміне Пружана Пружанскага павета Палескага ваяводства[8]. У 1921 годзе 244 жыхары, 61 двор. У фальварку Шымана Бжэзінскага[9] (Брызінскага) вырошчваліся бульба і агародніна; мелася 50 дойных кароў, коні, свінні; сыраварня[3].

З верасня 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Адразу па прыходзе Саветаў маёмасць Бжэзінскіх канфіскаваная. Перад вайной тры сыны Бжэзінскіх эмігравалі ў ЗША, а ўласнік маёнтку з жонкай і чацвертым сынам пераехалі ў Пружаны. Далейшы іх лёс невядомы[3]. Панскі маёнтак быў аддадзены на кватэры ваенным, у клуні круцілі кіно.

Пасля вайны ў 1944 годзе ў Шубічах была адчынена пачатковая школа, якая размясцілася ў тым самым маёнтку Бжэзінскіх. У кастрычніку 1949 створаны калгас «Малады бальшавік», у 1950 далучаны да шанёўскага «Ленінскага шляху» (цяпер ААТ «Шані-аграпрадукт»)[3].

Паводле перапісу 1959 у вёсцы 314 жыхароў, 85 двароў; у 1970 — 296 жыхароў; у 2003 — 94 жыхары, 49 двароў.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабільная дарога Н535 Пружаны — Шубічы — Клетнае[10].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Алфавитный список улиц по Шубичи (руск.). Пружанский район. Белпошта. Праверана 16 чэрвеня 2012.(недаступная спасылка)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. а б в г Пятро Бабрук. Там, дзе вяз шуміць… // Раённыя будні. — 13 чэрвеня 2012. — № 45, 9491. — С. 5.
  4. Szubicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 646.
  5. Zabłocie (42) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 186.
  6. Szubicze, фальварак. Radzima.net (16 чэрвеня 2012).
  7. Szubicze, вёска. Radzima.net (16 чэрвеня 2012).
  8. Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (польск.)(недаступная спасылка). Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46. Kancelaria Sejmu RP (16 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016. Праверана 8 снежня 2013.
  9. Pruzana list 1930 (англ.). Children of Pruzany and the Surrounding Area (22 чэрвеня 2012).
  10. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (16 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 8 снежня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]