Алесь Суша (культуролаг)
Алесь Суша | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 15 снежня 1982 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | культуролаг, кнігазнавец, гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | культуралогія[1], кніжная культура[d][1], гісторыя хрысціянства[d][1] і кнігазнаўства[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат культуралогіі |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Алесь Су́ша, поўнае імя Алякса́ндр Алякса́ндравіч Суша (нар. 1982, Мінск) — беларускі культуролаг, кнігазнавец. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Ініцыятар шматлікіх праектаў па факсімільным узнаўленні кніжных помнікаў Беларусі, даследчык і папулярызатар спадчыны Францыска Скарыны. Кандыдат культуралогіі (2009).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Скончыў у 2005 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «культуралогія», у 2007 годзе скончыў аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ па спецыяльнасці «культуралогія», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае будаўніцтва». У 2009 г. абараніў дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі.
З канца 2004 г. да 2022 г. працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Спачатку — у аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, у 2009—2012 гг. — вучоны сакратар. З 2012 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, з 2020 г. — намеснік генеральнага дырэктара. У 2022 г. стаў кіраўніком новастворанага ў структуры НАН Беларусі Цэнтра энцыклапедычных выданняў і намеснікам дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў і іншых ВНУ. Аўтар больш 500 публікацый, у тым ліку 20 манаграфій. Складальнік навуковага зборніка «Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі» і многіх неперыядычных выданняў.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны ўніяцкай царквы. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення. Аўтар ідэі і каардынатар распрацоўкі Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, адказны за правядзенне работ па мадэрнізацыі Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі.
У 2015—2021 гадах узначаліў створаную Адамам Мальдзісам Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Рады Беларускага фонду культуры. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015), чалавек года у сферы культуры (2018). Лаўрэат Медаля Францыска Скарыны (2020).
Член журы: рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» (з 2012 г.), конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» (2016), "Прэміі HR-брэнд Беларусь у намінацыі «Культура» (2016); конкурсу творчых работ вучняў — Скарына і праваслаўная царква (2016—2017), конкурсу даследчых работ вучняў — Скарына і праваслаўная царква (2016—2017) і інш.
Адзін з арганізатараў і каардынатар штогадовых Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры», Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Электронная культура».
Скарыназнаўства і святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
[правіць | правіць зыходнік]Алесь Суша з’яўляецца адным з асноўных ініцыятараў шырокага святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, актывізацыі даследавання і папулярызацыі спадчыны Францыска Скарыны.
У 2012 г. курыраваў першую ў айчыннай гісторыі выставу выданняў Ф.Скарыны з замежных збораў у Мінску (11 выданняў з Германіі)[2].
У 2012—2017 гг. курыраваў работу па атрыманні лічбавых копій выданняў Ф.Скарыны з Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі, Украіны, Чэхіі і іншых краін[3][4]. У выніку сфарміравана электронная калекцыя з больш чым 200 паўнатэкставых копій.
У 2013—2017 гг. курыраваў падрыхтоўку і выкананне навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны (выдадзена 20 тамоў): выступаў ў ролі адказнага за выданне, прымаў удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, падрыхтаваў навуковыя артыкулы да кожнага тома (у суаўтарстве). У 2015 г. стаў персанальным атрымальнікам гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на рэалізацыю праекта па падрыхтоўцы першага факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны Францыска Скарыны і іншых значных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.
У 2015—2017 гг. актыўна ўдзельнічаў у працэсе вяртання «Малой падарожнай кніжкі» Ф.Скарыны ў Беларусь.
З’яўляецца членам ініцыятыўнай групы па пошуку і выяўленні новых сведчанняў жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны ў Чэхіі (створана 16 чэрвеня 2016 г.)
Алесь Суша выступіў ў якасці эксперта і кансультанта па некалькіх тэлефільмах, з’яўляўся рэдактарам, рэцэнзентам і членам рэдакцыйных калегій шматлікіх выданняў, прысвечаных беларускаму першадрукару. Выступіў у ролі аўтара некалькіх манаграфій, прысвечаных Ф.Скарыну:
- Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 119 с.[5]
- Францыск Скарына. Чалавек свету. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 128 с. [6]
- Францыск Скарына. Чалавек-легенда. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 112 с. [7]
- Франциск Скорина — человек мира. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2016. — 303 с. (два выданні)[8][9]
- Франциск Скорина из славного города Полоцка. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2017. — 24 с. — (Маленький профессор).
- 500 lat Biblii Ruskiej Franciszka Skoryny: folder wystawy / tekst: Aleś Susza, Antoni Mironowicz. — Białystok : Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego, 2017. — 26 s.
З’яўляецца складальнікам зборніка п’ес «Францыск Скарына і сучаснасць» (Мінск: НББ, 2017), зборніка навукова-папулярных нарысаў пра першадрукара «Са слаўнага горада Полацка» (Мінск: Мастацкая літаратура, 2017), навуковым рэдактарам альбомаў «Асветнік з Полацка» (Мінск: Беларусь, 2016), «Вільня часоў Францыска Скарыны» (Мінск: НББ, 2016) і інш. Аўтар прадмоў да кнігі перастварэнняў Алеся Разанава «Маем найбольшае самі» (Мінск, 2017), і кнігі перакладаў «Францыск Скарына на мовах народаў свету» (Мінск, 2014, 2016, 2018, 2019). Навуковы рэдактар энцыклапедыі «Францыск Скарына» (Мінск, 2017).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Францыска Скарыны (23 ліпеня 2020)[10].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з бібліёграфам Ксеніяй Сушай, з якой мае дачку і сына. Жонка была затрымана ў канцы студзеня 2024 года па абвінавачванні ў «закліках да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). Яе пачалі судзіць 2 верасня ў Мінскім гарадскім судзе[11].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі Буквар у нацыянальнай і сусветнай прасторы. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2021. — 335 с. — (Энцыклапедыя рарытэтаў).
- Вынаходства буквара ў Беларусі: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту]. — Мінск : Беларусь, 2021. — 162, [5] с. — (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).
- Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2020. — 259 с.
- Буквар у жыцці нашых продкаў = Букварь в жизни наших предков = The ABC-book in life of our ancestors. — Мінск: Нацыянальная бібліятэкі Беларусі, 2012. — 156 с.
- Даведнік па Беларусі для імператрыцы = Путеводитель по Беларуси для императрицы = A guide to Belarus for the Empress. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2009. — 67 с.
- Аб нестварэнні грэка-каталіцкай царквы ў 1596 г. // Леў Сапега (1557—1633 гг.) і яго час: зб. навук. артыкулаў. — Гродна, 2007. — С. 294—299.
- Да пытання перыядызацыі гісторыі культуры Беларусі ў кантэксце яе развіцця на памежжы «Усход — Захад» Архівавана 6 сакавіка 2016. // Чалавек. Грамадства. Свет. — 2008. — № 4. — С. 3-12.
- Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага(недаступная спасылка) // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009. — № 2. — С. 27-37.
- Лёс культурнай спадчыны грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі: новыя знаходкі ў львоўскіх зборах // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2009. — Вып. 11. — С. 88-130.
- Праблемы вывучэння помнікаў кніжнай культуры уніяцкай царквы // Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана. — Мінск, 2009. — С. 265—272.
- Асветніцтва(недаступная спасылка) // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.273-275.
- Базыльяне // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.407-410.
- Дакументальная спадчына Якуба Сушы(недаступная спасылка) : да 400 годдзя з дня нараджэння // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2010. — Вып. 12. — С. 32-68.
- Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. / уклад. С. А. Курбанава, А. А. Суша, Г. Я. Галенчанка, В. П. Русак, І. І. Зайцаў, П. М. Лапо. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — Кн. 1. — 1028, [1] с.
- Бібліятэкі ў адукацыйнай прасторы даўняга Полацка Архівавана 6 сакавіка 2016. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2012. — № 5. — С. 38-46.
Складанне электронных выданняў
[правіць | правіць зыходнік]Алесь Суша з’яўляецца стваральнікам першых электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (з 2004 г.), прысвечаных нацыянальнай культурнай спадчыне, у т.л.:
- Кніга Беларусі. 1517—1917 : зводны каталог / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі каталога : Г. Я. Галенчанка (д.г.н.), Т. В. Непарожная, Т. К. Радзевіч; складальнікі электроннага выдання : Г. У. Кірэева, А. А. Суша, К. В. Языковіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. — 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM).
- Спадчына Напалеона Орды (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)=Napoleon Orda’s heritage (from the National Library of Belarus funds) / склад. Г. У. Кірэева, Т. І. Рошчына, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
- Шэдэўры літаратурнай спадчыны Беларусі / склад.: І. І. Зайцаў, В. П. Русак, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
- Беларуская і руская літаратура: у дапамогу навучэнцам / склад. А. А. Суша. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2011. — 1 CD.
- Кніжныя помнікі: выяўленне, апісанне, захоўванне, выкарыстанне: метадычныя матэрыялы / складальнік А. А. Суша. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2013. — 1 CD.
- Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет, 1917—1922 гг. [Электронны рэсурс] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2018. — 2 CD.
Удзел у факсімільным узнаўленні і перавыданні беларускіх кніжных помнікаў
[правіць | правіць зыходнік]Алесь Суша з’яўляецца непасрэдным удзельнікам прац па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.
- 2009 — Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества (Санкт-Пецярбург, 1780) — ідэя, апрацоўка графічнага матэрыялу, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выдання;
- 2012 — Полацкае Евангелле (канец ХІІ — пачатак ХІІІ ст.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, прадмова;
- 2012 — Букварь языка славянского (Вільня, 1767) — ідэя, адказны за факсімільнае выданне, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выдання;
- 2012 — Калядная пісанка (Вільня, 1913) — ідэя, адказны за факсімільнае выданне, пасляслоўе;
- 2012 — В. Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі (Коўна, 1926) — ідэя, прадмова;
- 2013 — Баркалабаўскі летапіс (спіс 1650-60-х гг.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, уступны навуковы артыкул;
- 2013 — Сімяон Полацкі. Посах кіравання (1667) — навуковае даследаванне ў асобным томе, адказны за выданне;
- 2014 — Тураўскае Евангелле — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, агульная рэдакцыя, навуковае даследаванне пра помнік, адказны за выданне (другое выданне — 2015 г.);
- 2014—2017 — Кніжная спадчына Францыска Скарыны: 20 тамоў — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, адказны рэдактар выдання, навуковыя артыкулы да кожнага тома, член рэдакцыйнай калегіі, адказны за выданне;
- 2018 — Першы «Буквар» (1618) — ідэя, алічбоўка, складальнік і суаўтар навуковага даследавання, адказны за выданне;
- 2018 — Я. Тышкевіч. Описание Борисовского уезда (Вільня, 1847) — каардынацыя і падрыхтоўка выдання;
- 2019 — «Берасцейская Біблія, 1563» — ідэя, аўтар навуковага даследавання, адказны за выданне;
- 2019 — Оперативные и разведывательные сводки Белорусского штаба партизанского движения, 1944 — складальнік, адказны за выданне;
- 2020 — Сводки и спецсообщения руководящих органов партизанского движения в Беларуси, 1942 — складальнік, адказны за выданне;
- 2020 — Слова пра паход Ігара — канцэпцыя, адказны за выданне, аўтар даследавання;
- 2020 — Напалеон Орда: [гравюры Напалеона Орды з фондаў Нацыянальный бібліятэкі Беларусі] — ідэя, аўтар навуковага даследавання, складальнік;
- 2021 — Паводле Лукі Святое Евангелле [прысвячаецца 95-годдзю выхаду ў свет першага Евангелля на сучаснай беларускай мове ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея] — адзін са складальнікаў, аўтар даследавання, адказны за выданне;
- 2020—2022 — Жыровіцкае Евангелле (XVI ст.) — канцэпцыя выдання, навуковы рэдактар, аўтар даследавання.
Зноскі
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ http://budzma.by/news/u-minsku-prezentavali-bibliyu-skaryny-fota.html
- ↑ http://blr.belta.by/culture/view/kembrydzh-peradau-belarusi-lichbavuju-kopiju-vydannja-skaryny-45286-2016/
- ↑ http://zviazda.by/be/news/20160401/1459541856-z-vyalikabrytanii-vyarnulasya-lichbavaya-kopiya-knigi-skaryny
- ↑ http://www.bel-en.by/catalog/entertaining_cognitive_literature/9995/ Архівавана 15 мая 2017.
- ↑ http://www.bel-en.by/catalog/entertaining_cognitive_literature/10495/ Архівавана 29 красавіка 2017.
- ↑ http://www.bel-en.by/catalog/entertaining_cognitive_literature/10596/ Архівавана 15 мая 2017.
- ↑ http://www.belta.by/culture/view/kniga-frantsisk-skorina-chelovek-mira-budet-predstavlena-na-vystavke-jarmarke-v-minske-231426-2017/
- ↑ http://bel-en.by/catalog/science/10946/ Архівавана 10 мая 2017.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2020 г. № 290 «Аб узнагароджанні»
- ↑ За дапамогу палітвязням і «заклікі да санкцыяў» судзяць былую работніцу Нацыянальнай бібліятэкі . Наша Ніва (4 верасня 2024). Праверана 15 кастрычніка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- СУША Аляксандр Аляксандравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Суша Аляксандр Аляксандравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя: [у 6 т.] — М—Я. ― С. 390
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 снежня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Кандыдаты культуралогіі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Выпускнікі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ
- Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі