Віктар Барнафавіч Зураеў
Віктар Барнафавіч Зураеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лістапада 1963 (61 год) |
Званне | |
Узнагароды і званні |
Віктар Барнафавіч Зураеў (нар. 28 лістапада 1963) — палкоўнік, камандзір спецыяльнага падраздзялення Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «Алмаз» (2010[1]—2021).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 лістапада 1963 года. Этнічны асецін.
У 1986 годзе паводле размеркавання трапіў у Мінск камандзірам узводу ўнутраных войск СССР воінскай часці 3214. У сярэдзіне 1980 года на ўсесаюзных зборах у Тбілісі атрымаў крапавы берэт. У 1991 годзе меў баявое заданне ў Нагорным Карабаху[2], удзельнічаў у лакалізацыі армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў Нагорным Карабаху.
У 1993 годзе прыняў першы экзамен на крапавы берэт у Беларусі[3]. Працягнуў службу ў пагранічных войсках. Служыў начальнікам аддзела, пазней — намеснікам камандзіра воінскай часці 1250 пагранічных войскаў (Мінск), на тэрыторыі якой базуецца пагранічны спецназ (Асобная служба актыўных мерапрыестваў, АСАМ)[4].
У 2012 годзе кіраваў службай па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў. У 2018 годзе суправаджаў Віктара Лукашэнку ў часе візіту ў Чачню, быў на сустрэчы з Рамзанам Кадыравым[5].
Адзін з кіраўнікоў падаўлення масавых пратэстаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Пад камандаваннем Зураева супрацоўнікам спецпадраздзялення «Алмаз» у Мінску быў застрэлены бяззбройны дэманстрант Аляксандр Тарайкоўскі[6].
Са снежня 2021 года працуе намеснікам генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі»[7].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Сын — Аляксандр Віктаравіч Зураеў (нар. 1993) — кандыдат хімічных навук, дацэнт, дэкан хімічнага факультэта БДУ[8].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» (2003)[9]
- медаль «За бездакорную службу» I ступені (2010)[10]
- ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2015)[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Новым командиром спецподразделения «Алмаз» назначен Виктор Зураев (баскск.)(недаступная спасылка). tut.by (29 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021.
- ↑ К мечте – на грани возможностей (руск.)(недаступная спасылка). dynamo.by (26 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2019.
- ↑ У элиты цвет бордовый . rg.ru (6 чэрвеня 2013).
- ↑ «Алмаз» МВД возглавил отличник погранвойск (руск.). naviny.media (web.archive.org) (1 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2020.
- ↑ Кадыраву падарылі шакаладку. Што яшчэ рабіў Віктар Лукашэнка ў Чачэніі?(недаступная спасылка). naviny.belsat.eu (28 чэрвеня 2018).
- ↑ Беларуский Народный Трибунак. Дело Тарайковского. Отчет по результам предварительного расследования (руск.)(недаступная спасылка). narodny-tribunal.info. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2020. Праверана 28-1-2021.
- ↑ СМИ: командир «Алмаза» Виктор Зураев стал заместителем директора в «Стайках»
- ↑ Дэканам хімічнага факультэта прызначаны кандыдат хімічных навук Аляксандр Віктаравіч Зураеў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2023. Праверана 28 красавіка 2023.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2003 года № 500 «О награждении группы военнослужащих, лиц начальствующего состава органов внутренних дел, органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям государственными наградами Республики Беларусь»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2010 года № 81 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2015 года № 108 «Аб узнагароджанні» Архівавана 14 студзеня 2021.