Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Універсітэцкі гарадок
Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Будынак рэктарата БДУ
Будынак рэктарата БДУ
53°53′39″ пн. ш. 27°32′48″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Сцяг Мінска Мінск; Плошча Незалежнасці, 4
Аўтар праекта гл. у тэксце
Будаўніцтва 19281979 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 1а1Е400609шыфр 1а1Е400609

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск Цэнтр)
Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — універсітэцкі гарадок, які знаходзіцца на Плошчы Незалежнасці ў г. Мінску. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Сённяшні комплекс уяўляе сабой квартал паміж плошчай Незалежнасьці і Прывакзальнай плошчай і ўключае будынак рэктарату, ФМА, галоўны, фізічны, хімічны, геаграфічны корпусы, і адміністратыўныя будынкі. Таксама БДУ належыць шэраг будынкаў па-за комплексу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя карпусы БДУ (галоўны корпус і карпусы асобных факультэтаў) пабудаваныя ў 1928—31 гадах (архітэктары I. Запарожац, Г. Лаўроў) па праекце, які быў адабраны ў выніку Усесаюзнага конкурсу (1926 г.). У аснове кампазіцыі комплексу — павільённы прынцып.

Першапачаткова ўніверсітэцкі гарадок павінны былі фарміраваць 16 будынкаў сярод зялёных насаджэнняў. Простай і выразнай схеме будынкаў адпавядала лаканічнае па форме дойлідства фасадаў, пазбаўленых дэкору, але атрымалася пабудаваць толькі 5 - медыцынскі, анатамічны, галоўны корпус і сенняшнія Інстытут ядзерных праблем і будынак факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі.

Разбураныя ў ІІ Сусветную вайну будынкі былі адноўлены ў 1945—49 гг., ўнутраная планіроўка захавалася, аднак былі часткова зменены фасады - былі прададзены рысы неакласіцызма (дойлід С. Баткоўскі). У 1962 г. пабудаваны новы шасціпавярховы складанай канфігурацыі плана галоўны корпус (архітэктары М. Бакланаў, А. Духан), у якім размешчаныя 330 аўдыторый, кабінеты, лабараторыі, актавая зала на 1000 месцаў, бібліятэка, чатыры чытальныя залы, спартыўная зала. У вырашэнні галоўнага фасаду, які выходзіць на пл. Незалежнасці, выкарыстаны вертыкальныя чляненні—лапаткі, што адпавядае характару архітэктуры размешчанага насупраць Дома ўраду. Пасля былі ўзведзены фізічны, хімічны карпусы. Сярод апошніх - пабудованы ў 2012 годзе хмарачос ФМА.

Пад час пабудовы Мінскага метрапалітэну былі знесеныя медыцынскі корпус і часткова сённяшні будынак Інстытута ядзерных праблем. Аднак на гэтым не скончылася - анатамічны корпус быў пашкоджаны і таксама быў знесены. Такім чынам сення засталося толькі 2 будынка з першапачатковага праекту (былы галоўны корпус быў перададзены БДПУ).

Будынкі БДУ у іншых раёнах Мінска[правіць | правіць зыходнік]

Па вул. Ленінградскай пабудаваны корпус хімічнага факультэту (архітэктар Н. Дзяменцьева). У 1970-я гады за кальцавой дарогай у раёне в. Шчомысліца пабудаваны дзевяціпавярховы прастакутны ў плане корпус НДІ прыкладных фізічных праблем і радыёфізічнага факультэту (1974, архітэктар П. Бяляеў), васьміпавярховы прастакутны ў плане навучальна-лабараторны корпус (1979, архітэктар М. Вінаградаў), трынаццаціпавярховы будынак інтэрнату.

З 1992 г. вядзецца будаўніцтва новага ўніверсітэцкага гарадку па адзіным генплане (кіраўнік аўтарскага калектыву архітэктар А. Сабалеўскі). На тэрыторыі 150 га у раёне праспекта Дзяржынскага і кальцавой дарогі будуць створаныя вучэбная, культурна-спартыўная, жылая і навукова-вытворчая зоны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Белорусский государственный университет: Хроника событий (1919 —1989) / Под ред. Ф. Н. Капуцкого и др.— Мн.: Университетское, 1990.— 238 с. — ISBN 5-7855-0561-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]