Віктар Васілевіч Ягадніцкі
Віктар Васілевіч Ягадніцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лістапада 1936 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | невядома |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Віктар Васілевіч Ягадні́цкі (нар. 5 лістапада 1936, в. Раманаўка, Семяціцкі раён, Беластоцкая вобласць, цяпер Польшча) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Галоўны архітэктар г. Джэзказган (Казахстан; 1961—1966), галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар майстэрні Закарпацкага філіяла Дзіпраграда г. Ужгарад (1966—1971), кіраўнік групы ў інстытуце «Мінскпраект» (1971—1974), з 1974 года начальнік Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Віцебскага аблвыканкама[1].
Пасля працаваў галоўным спецыялістам па архітэктуры ў інстытутах «Віцебскграмадзянпраект», «Віцебсксельбудпраект», выкладаў у Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года[3]. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР[1]. Член КПСС з 1975 года. Пражывае ў г. Віцебск[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы: рэстаран «Верхавіна» ў Кіеве (1967), гасцініца «Дружба» (1971), музей народнага дойлідства ў г. Ужгарад (1969), аўтавакзал «Усходні» у Мінску (1982, у сааўтарстве), Дом Саветаў у Глыбокім (1979, у сааўтарстве з І. Панамаровым, Р. Махмутавым[3]), помнік Віцебскія «вароты» (1977, з У. І. Чарняўскім)[1], Помнік вызваліцелям у Оршы (1978)[4], Музей партызанскай славы ў пас. Ушачы Віцебскай вобласці (1983), піянерскі лагер у Шумілінскім раёне (1980)[1], помнік А. С. Пушкіну (1989, І. Казак)[1], помнік дзецям Шмырова (Бацька Мінай) у г.п. Сураж (1984)[3], помнік Ефрасінні Полацкай у дворыку БДУ (1999, скульптар Ігар Голубеў)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1978)[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Ягадніцкі Віктар Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Ушел мудрец, наставник, вожак…
- ↑ а б в г д Ягодницкий Виктор Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Г. І. Дулеба. 100. Помнік вызваліцелям // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ягадніцкі Віктар Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Ягодницкий Виктор Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Семятыцкім павеце
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Віцебскграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі Віцебсксельбудпраекта
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Жэзказгана
- Архітэктары Ужгарада
- Архітэктары Глыбокага
- Архітэктары Кіева