Віктар Дзмітрыевіч Нікіцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Дзмітрыевіч Нікіцін
Дата нараджэння 14 красавіка 1951(1951-04-14) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Віктар Дзмітрыевіч Нікіцін (14 красавіка 1951, Брэст) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1973 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1973 года — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце[1]. У 1976—1977 гадах служыў у шэрагах Савецкай арміі. У 1984—1993 гадах намеснік начальніка па вытворчасці ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, у 1993—1994 гг. — першы намеснік старшыні Камітэта архітэктуры Мінскага гарвыканкама, у 1994—1996 гг. — выконваючы абавязкі старшыні Камітэта архітэктуры, горадабудаўніцтва і землекарыстання Мінскага гарвыканкама — галоўнага архітэктара горада Мінска, у 1996—2006 гг. — першы намеснік старшыні Камітэта архітэктуры, горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання Мінскага гарвыканкама. У 2006—2011 года галоўны архітэктар горада Мінска, старшыня Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Фрунзенскага аддзялення Будбанка БССР (1977), комплекс НДІ па вул. Горкага (1983), кафэ па вул. Варвашэні (1983), навучальна-лабараторны корпус Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага на пл. Леніна (19861988)[1], бізнес-цэнтр «XXI стагоддзе» (1998, сааўтары А. Корбут, Зееў Натэс, Даніэль Бран), гандлёвы цэнтр «Сталіца» пад плошчай Незалежнасці, шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-арэна» (2006—2008, будаўніцтва ў 2007—2009; сааўтары У. А. Будаеў, А. М. Ніціеўскі, А. А. Шабалін, В. Б. Куцко), архітэктурны праект нацыянальнага гісторыка-археалагічнага цэнтра «Мінскае замчышча» (19912009, сааўтар С. Г. Багласаў), новы будынак музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (2010—2013, саўтары В. Крамарэнка, А. Грышан), эскізнае рашэнне Палаца Незалежнасці (2011—2013, у сааўтарстве) у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ганаровым дыпломам на Міжнародным конкурсе ў Варне (Балгарыя) за праект «Прастору для калектыўнага вольнага часу» (1973)[1]. Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат V Нацыянальнага фестывалю архітэктуры (2003), лаўрэат XIII Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных твораў (I прэмія)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Никитин Виктор Дмитриевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
  2. 2,0 2,1 ВИКТОР НИКИТИН: МИНСК — ГОРОД, В КОТОРОМ УЮТНО

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]