Віктар Пятровіч Таранцей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Пятровіч Таранцей
Дата нараджэння 6 сакавіка 1946(1946-03-06) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Капітонавіч Сцепаненкаў
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Віктар Пятровіч Таранцей (нар. 6 сакавіка 1946, в. Ізабелін, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны. Доктар педагагічных навук, прафесар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі і Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук (Масква).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 сакавіка 1946 года ў в. Ізабелін Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1963 годзе скончыў Ізабелінскую СШ і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1967 годзе.

У 1967—1976 гадах працаваў настаўнікам фізікі і намеснікам дырэктара ў Падароскай і Ізабелінскай школах Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе паступіў на дзённае аддзяленне аспірантуры НДІ НДУ агульнай педагогікі Акадэміі педагагічных навук СССР, дзе да заканчэння тэрміну навучання абараніў кандыдацкую дысертацыю.

З 1979 года пачаў працаваць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы выкладчыкам, з 1979 года па 1986 год — сакратар парткама ВНУ, з 1982 года па кастрычнік 2006 года — загадчык кафедры педагогікі. У 1992 годзе прызначаны прарэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы, у 1994 годзе пераведзены на пасаду дэкана факультэта псіхалогіі і педагогікі, з 1999 года — дэкан педагагічнага факультэта. З 1991 года — прафесар, з 2003 года — доктар педагагічных навук[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі