Мікалай Капітонавіч Сцепаненкаў
Мікалай Капітонавіч Сцепаненкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1925[1][2] (99 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук[1] (1988) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Капітонавіч Сцепане́нкаў[3] (руск.: Николай Капитонович Степаненков; нар. 31 кастрычніка 1925) — вучоны ў галіне педагогікі, доктар педагагічных навук (1988), прафесар (1974), акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1998). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся у вёсцы Харына Дарагабужскага павета Смаленскай губерні[4] (Духаўшчынскага раёна Смаленскай вобласці). У час Вялікай Айччыннай вайны з верасня 1941 па чэрвень 1944 года — разведчык, падрыўнік у партызанскім атрадзе імя Катоўскага брыгады Нікіціна, з 7 жніўня 1944 года — камандзір стралковага аддзялення, узвода 2-й гвардзейскай арміі 3-га Беларускага фронта[4]. Быў двойчы паранены[4].
У 1951 годзе скончыў Смаленскі педагагічны інстытут. Працаваў дырэктарам Первамайскай[4] сярэдняй школы Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці. Скончыў аспірантуру Дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна ў Санкт-Пецярбургу[5]. З 1962 года М. К. Сцепаненкаў працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце (асістэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, з 1964 года — старшы выкладчык, з 1971 года — дацэнт кафедры і дэкан біёлага-хімічнага факультэта[4]). У 1974 годзе М. К. Сцепаненкаў перайшоў на працу ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Працы па даследаваннях праблем політэхнічнай адукацыі і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў, педагагічнай адукацыі настаўніцкіх кадраў. Падрыхтаваў шэраг кандыдатаў і дактароў навук, сярод якіх А. М. Радзькоў, В. П. Таранцей, Г. М. Сендзер, дактары навук з Польшчы, кандыдаты навук з Кубы, В’етнама, Сірыі[5]. Аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў, навукова-метадычных прац.
Сярод апублікаванага:
- О планировании работы классного руководителя / Н. К. Степаненков. — Минск: Народная асвета, 1978. — 95, [1] с.;
- Политехническое образование школьников: учебно-методическое пособие / Н. И. Бабкин, Н. К. Степаненков — Мн.: МПИ, 1980. — 64, [1] с. ; 20 см;
- Политехнические основы подготовки учащихся к труду / Н. К. Степаненков. — Минск: Народная асвета, 1982. — 158 с.;
- Твоё призвание — Мн.: Народная асвета, 1983. — 64 с. 16 см;
- Профессиональная ориентация сельской молодёжи / Н. К. Степаненков. — Мн.: Ураджай, 1988. — 85,[2] с.; 17 см. — ISBN 5-7860-0043-5;
- Педагогика: учеб. пособие для пед. спец. вузов / Н. К. Степаненков ; М-во образования Республики Беларусь, Беларус. гос. пед. ун-т им. Максима Танка. — Минск : Изд. В. М. Скакун, 1998. — 447, [1] с. — Библиогр. в конце тем. — ISBN 985-6235-14-6;
- Педагогика школы: учеб. пособие для студ. по пед. спец. / Н. К. Степаненков. — Мн.: Адукацыя i выхаванне, 2007. — 494, [1] с. — Библиогр.: с. 492—493. — ISBN 978-985-471-234-5 (в пер.);
- Истоки педагогического творчества / Н. К. Степаненков — Мн.: БГПУ, 2011. — 255 с.: ил., табл.; 20 см. — ISBN 978-985-541-027-1.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонай Зоркі (1944)
- Медаль «За адвагу» (1945)
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Сцепане́нкаў Мікалай Капітонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 307. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д «Великая Отечественная война в судьбах сотрудников Купаловского университета»: Николай Степаненков (руск.) // Сайт ГрДУ
- ↑ а б Гісторыя ў асобах. М. К. СЦЕПАНЕНКАЎ: «ГАЛОЎНАЕ — КАБ ПРАЦА ПРЫНОСІЛА КАРЫСЦЬ» // Газета БДПУ «Настаўнік», 18 сакавіка 2010 года, № 4 (1071).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сцепане́нкаў Мікалай Капітонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь: энциклопедия : [в 7 т.]. / Редколлегия: Г. П. Пашков (главный редактор) [и др.] — Мн., Беларуская Энцыклапедыя, 2005―2008. — Т. 7: Снегирь ― Ящерицын. — Мн. 2008. — С. 110—111. — 739 с.: ил., цв. ил., портр., карты — С. 110—111.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Великая Отечественная война в судьбах сотрудников Купаловского университета»: Николай Степаненков (руск.) // Сайт ГрДУ
- Вераніка Мандзік Гісторыя ў асобах. М. К. СЦЕПАНЕНКАЎ: «ГАЛОЎНАЕ — КАБ ПРАЦА ПРЫНОСІЛА КАРЫСЦЬ» // Газета БДПУ «Настаўнік», 18 сакавіка 2010 года, № 4 (1071).
- Степаненков Николай Капитонович (руск.) // Праект «Память народа»
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Дарагабужскім павеце
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Дактары педагагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Педагогі СССР
- Педагогі Беларусі
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Сяржанты і старшыны СССР
- Аўтары падручнікаў
- Нарадзіліся ў Духаўшчынскім раёне