Перайсці да зместу

Віктар Сяргеевіч Пруднікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Сяргеевіч Пруднікаў
Дата нараджэння 29 снежня 1949(1949-12-29) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Віктар Сяргеевіч Пру́днікаў[1] (руск.: Прудников Виктор Сергеевич; нар. 29 снежня 1949) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1991), прафесар (1992). Правадзейны член Міжнароднай акадэміі экалогіі.

Нарадзіўся ў вёсцы Куляшова Буда (Рослаўльскі раён, Смаленская вобласць, Расія). Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут у 1972 годзе па спецыяльнасці «Ветэрынарыя». У 1973—1976 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры і быў асістэнтам кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, у 1976—1979 гадах асістэнт кафедры эпізааталогіі, у 1979—1986 гадах асістэнт кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, з 1987 года — дацэнт, з 1991 года — прафесар. У 1997—2001 гадах прафесар В. С. Пруднікаў займаў пасаду загадчыка кафедры дробных жывёл і птушак, у 2001—2006 гадах — загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі. У 2006—2007 гадах — дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны. З 2007 года зноў на пасадзе загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, з 2019 года — прафесар.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць В. С. Пруднікава ў галіне вывучэння імунамарфалагічных рэакцый у жывёл пры захворваннях, вакцынацыях і ўплыву на іх імунастымулятараў і лекавых прэпаратаў.

Сярод апублікаванага:

  • Иммуноморфологические изменения у поросят при пероральной вакцинации от сальмонелльлёза. / Ветеринария, 1990, № 10.
  • Влияние иммуностимуляторов на иммуноморфогенез у утят, перорально вакцинированных против сальмонеллеза / М. С. Жаков, В. С. Прудников, А. А. Горбунов // Ученые записки Витебского ветеринарного института. — Минск : Ураджай, 1992. — Т. 29: Вопросы теории и практики ветеринарии и зоотехнии.
  • Болезни кожи собак и кошек. — Мн., 2000 (разам з М. П. Карасёвым);
  • Патоморфологическая дифференциальная диагностика болезней свиней при моно- и ассоциативном течениях : монография / В. С. Прудников; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск: ВГАВМ, 2010.
  • Аденовирусная инфекция овец (патоморфология, диагностика, лечение и профилактика) / В. С. Прудников, И. Дж. Мурзалиев, Н. О. Лазовская // Ученые записки учреждения образования «Витебская ордена „Знак Почёта“ государственная академия ветеринарной медицины»: научно-практический журнал. — Витебск, 2017. — Т. 53, вып. 4.
  • Медаль «За працоўныя заслугі» (2013)
  • Медаль Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР «За лепшую студэнцкую работу» па выніках Усесаюзнага конкурсу (1969)
  • Дыплом 1-й Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1994, 1999)
  • Дыплом Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1997, 2000)
  • Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1999, 2004, 2012)
  • Нагрудны знак «200 гадоў з дня заснавання Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны» (2008)
  • Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009)
  • Ганаровая грамата Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2012) і інш.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.