Віктар Іванавіч Шорыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Шорыкаў)
Віктар Іванавіч Шорыкаў
Сцяг Старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
4 сакавіка 2002 — 8 снежня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік Міхаіл Аляксеевіч Красноў
Пераемнік Станіслаў Пятровіч Барадаўка

Нараджэнне 1950
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды

Віктар Іванавіч Шорыкаў (нар. 1950, г. Маларыта, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19661971 гадах вучыўся ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце па спецыяльнасці «будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне». У 19711973 гадах служыў у радах Савецкай Арміі. У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

У 19731976 гадах працаваў інжынерам, старэйшым інжынерам Магілёўскага завода прылад для падрыхтоўкі першаснай інфармацыі, у 19761978 гадах начальнік бюро па новай тэхніцы, у 19781985 гадах начальнік цэха (з 1981 года — Магілёўскі завод «Тэхнапрыбор»). У 19851991 гадах дырэктар Магілёўскага завода «Чырвоны металіст». З ліпеня 1991 па 2002 года генеральны дырэктар «Тэхнапрыбора».

З 4 сакавіка 2002 года па 8 снежня 2009 года займаў пасаду старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ў 1981 годзе Граматай Вярхоўнага Савета БССР, у 1982 годзе — знакам «Выдатнік прыборабудавання», у 1999 годзе — прысвоена званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]