Віктар Васілевіч Ягадніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Ягадніцкі)
Віктар Васілевіч Ягадніцкі
Дата нараджэння 5 лістапада 1936(1936-11-05)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ

Віктар Васілевіч Ягадні́цкі (нар. 5 лістапада 1936, в. Раманаўка, Семяціцкі раён, Беластоцкая вобласць, цяпер Польшча) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Галоўны архітэктар г. Джэзказган (Казахстан; 19611966), галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар майстэрні Закарпацкага філіяла Дзіпраграда г. Ужгарад (19661971), кіраўнік групы ў інстытуце «Мінскпраект» (19711974), з 1974 года начальнік Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Віцебскага аблвыканкама[1].

Пасля працаваў галоўным спецыялістам па архітэктуры ў інстытутах «Віцебскграмадзянпраект», «Віцебсксельбудпраект», выкладаў у Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года[3]. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР[1]. Член КПСС з 1975 года. Пражывае ў г. Віцебск[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтавакзал «Усходні»

Асноўныя работы: рэстаран «Верхавіна» ў Кіеве (1967), гасцініца «Дружба» (1971), музей народнага дойлідства ў г. Ужгарад (1969), аўтавакзал «Усходні» у Мінску (1982, у сааўтарстве), Дом Саветаў[d] у Глыбокім (1979, у сааўтарстве з І. Панамаровым, Р. Махмутавым[3]), помнік Віцебскія «вароты» (1977, з У. І. Чарняўскім)[1], Помнік вызваліцелям у Оршы (1978)[4], Музей партызанскай славы ў пас. Ушачы Віцебскай вобласці (1983), піянерскі лагер у Шумілінскім раёне (1980)[1], помнік А. С. Пушкіну (1989, І. Казак)[1], помнік дзецям Шмырова (Бацька Мінай) у г.п. Сураж (1984)[3], помнік Ефрасінні Полацкай у дворыку БДУ (1999, скульптар Ігар Голубеў)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1978)[3].

Зноскі

  1. а б в г д е Ягадніцкі Віктар Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Ушел мудрец, наставник, вожак…
  3. а б в г д Ягодницкий Виктор Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. Г. І. Дулеба. 100. Помнік вызваліцелям // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]