Вікіпедыя:Артыкулы года/Найлепшыя артыкулы 2020 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Найлепшыя артыкулы 2020 года[правіць зыходнік]

Былі абраны паводле вынікаў галасавання (гл. Вікіпедыя:Артыкулы года/2020)

Бела-чырвона-белы сцяг.
Бела-чырвона-белы сцяг.

Бе́ла-чырво́на-бе́лы сцяг — дзяржаўны сцяг Беларусі з 19 верасня 1991 па 14 мая 1995 года, адзін з нацыянальных сімвалаў беларусаў.

Датай стварэння эскіза сцяга лічыцца 1917 год, а яго аўтарам — Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Пры тым выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга беларусамі вядома і з ранейшых гадоў. Успрыняцце сцяга як нацыянальнага можна патлумачыць яго адпаведнасцю колеравай гаме ў народнай традыцыі і мастацкім гусце — чырвоныя элементы на белай аснове называюць самым распаўсюджаным спалучэннем у беларускім арнаменце. (далей…).


Плакат, на якім выяўлены Адам Ланг.
Плакат, на якім выяўлены Адам Ланг.

«Прывід пяра» (англ.: The Ghost Writer) — палітычны трылер 2010 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Прывід[en]» англійскага пісьменніка Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Юэн Мак-Грэгар, Пірс Броснан, Кім Кэтрал і Алівія Уільямс.

«Прывідамі пяра» ў выдавецкіх колах называюць літаратурных наймітаў, творчыя пакуты якіх нікому не вядомыя, але вынікі працы якіх робяцца лідарамі продажаў. Адзін з іх гіне, не паспеўшы выканаць замову — мемуары былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Адама Ланга. Каб скончыць кнігу, выдавецтва наймае новага «прывіда». Ён яшчэ не здагадваецца, што гэтая праца можа аказацца смяротна небяспечнай, бо біяграфія прэм’ера закранае і дзяржаўныя таямніцы. (далей…).


Фронт па стане на 5 чэрвеня 2020.
Фронт па стане на 5 чэрвеня 2020.

Наступленне на Трыпалі (кодавая назва аперацыі: «Паводка годнасці»; контраперацыя сіл УНА: «Вулкан гневу») — наступальная аперацыя Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) на чале з фельдмаршалам Халіфа Хафтарам, які падпарадкоўваецца Палаце прадстаўнікоў Лівіі (ППЛ), супраць сіл Урада нацыянальнага адзінства (УНА) прэм’ер-міністра Фаіза Сараджа, мэтай чаго была лівійская сталіца Трыпалі.

Ваенная інтэрвенцыя Турцыі стала ключавым момантам і ў далейшым прывяла ўрад Сараджа да поспеху ў справе супрацьстаяння з Хафтарам. (далей…).


Пыха і перадузятасць (Маёнтак Лайм-парк у графстве Чэшыр, які паслужыў знешнім выглядам для Пэмбэрлі)
Пыха і перадузятасць (Маёнтак Лайм-парк у графстве Чэшыр, які паслужыў знешнім выглядам для Пэмбэрлі)

«Пыха і перадузятасць» (англ.: Pride and Prejudice) — шасцісерыйны брытанскі міні-серыял 1995 года, пастаўлены па аднайменным рамане англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін. Адаптацыяй кнігі займаўся сцэнарыст Эндру Дэвіс, рэжысёрскае крэсла заняў Сайман Лэнгтан, а спрадзсіравала карціну Сью Біртвістл. Ролі Элізабэт Бэнэт і містэра Дарсі выканалі Джэніфер Эль і Колін Фёрт. Вытворчасцю міні-серыяла займалася карпарацыя BBC пры дадатковай фінансавай падтрымцы амерыканскай тэлесеткі A&E.

Міні-серыял 1995 года стаў сёмай экранізацыяй раману. Папярэднія адаптацыі для кіно і тэлебачання выходзілі ў 1938, 1940, 1952, 1958, 1967 і 1980 гадах. Восьмай стала пастаноўка 2005 года. (далей…).