Перайсці да зместу

Галалёдзіца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галалёдзіца
У субтрапічнай Аўстраліі галалёдзіца бывае толькі у горных раёнах.

Галалёдзіца — пласт грудкаватага лёду (ледзяная скарынка) або абледзянелага снегу, які ўтвараецца на паверхні зямлі з прычыны замярзання адталай вады, калі пасля адлігі адбываецца паніжэнне тэмпературы паветра і глебы (пераход да адмоўных значэнняў тэмпературы).

У адрозненне ад галалёду, галалёдзіца назіраецца толькі на зямной паверхні, часцей за ўсё на дарогах, тратуарах і сцежках. Захаванне галалёдзіцы, якая ўтварылася, можа працягвацца шмат дзён запар, пакуль яна не будзе пакрыта зверху снежным полагам або не растане цалкам у выніку інтэнсіўнага павышэння тэмпературы паветра і глебы.

Меры барацьбы з галалёдзіцай

[правіць | правіць зыходнік]

У краінах СНД у якасці супрацьгалалёдных рэагентаў часцяком выкарыстоўваюць тэхнічную соль (NaCl). Гэты рэагент негатыўна ўплывае на стан навакольнага асяроддзя, разбурае гарадскую расліннасць, паскарае карозію аўтамабіляў, скарачае тэрмін службы абутку. У Еўропе, Амерыцы, а з 2002 года і ў Расіі (у Маскве) ужываюць іншыя віды рэагентаў. [1] На працягу 2000-х гадоў улады Масквы пераспрабавалі вялікаю колькасць розных СГР, і працягваюць эксперыментаваць. У той жа час, у гарадах з больш нізкімі тэмпературамі ў халодны час года супрацьгалалёдныя рэагенты губляюць сваю эфектыўнасць, таму дарогі пасыпаюцца пяском альбо пясчана-салянай сумессю. [2] У цэлым жа ў краінах СНД вельмі развіты рынак супрацьгалалёдных рэагентаў [3].

Мясцовыя ўлады, зыходзячы з бюджэту на гэтыя мэты, выгоды прымянення і экалагічных меркаванняў, вырашаюць якім чынам апрацоўваць дарогі зімой. [1]

Зноскі