Вінцэнт Матушэвіч
Вінцэнт Матушэвіч | |
---|---|
польск.: Wincenty Matuszewicz, літ.: Vincentas Matusevičius | |
![]() Вінцэнт Матушэвіч на літаграфіі Шарля Луі Базына | |
![]() Герб «Лебедзь» | |
Нараджэнне |
5 красавіка 1801 |
Смерць |
8 жніўня 1862 (61 год) |
Месца пахавання | |
Род | Матушэвічы |
Бацька | Тадэвуш Матушэвіч |
Маці | Францішка Матушэвіч з Рэвінскіх |
Жонка | Тэадора Матушэвіч з роду Фрэма |
Дзеці | Тэадор Вінцэнт Матушэвіч, Ізабела Матушэвіч |
Веравызнанне | каталік |
Адукацыя | |
Званне | падпалкоўнік[d] |
Бітвы | |
![]() |

Вінцэнт Матушэвіч (польск.: Wincenty Matuszewicz, літ.: Vincentas Matusevičius; 5 красавіка 1801, Аўсянішкі (польск.: Owsianiszki), Троцкі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 8 жніўня 1862, Габрыэлёва, Троцкі павет[заўв 1] — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў і адзін з яго кіраўнікоў на тэрыторыі Троцкага павета.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Матушэвічаў герба «Лебедзь»[заўв 2]. Яго бацька — Тадэвуш Матушэвіч (1770—1837) быў уладальнікам маёнтку Аўсянішкі , маці Францішка (1778—1827) паходзіла з роду Рэвінскіх. Меў трох сёстраў — Элеанору[заўв 3], Анелю[заўв 4] і Тэадору[заўв 5]. Скончыў Віленскі ўніверсітэт[5]. Быў старшынёй троцкага гродскага суда[5].
Па выбуху паўстання 1830—1831 гадоў далучыўся да паўстання, стаў кіраўнікоў атраду на тэрыторыі Троцкага павета[5]. Атрымаў у 1831 годзе званне падпалкоўніка[6]. У красавіку 1831 у Троках разброіў атрад расійскай арміі, неўзабаве здабыў Вількамір, у Жослях ваяваў разам з Габрыэлям Агінскам[7]. 17-24 красавіка 1831 года — удзельнічаў у штурме Вільні, ваяваў пад Аўсянішкамі[5]. З корпусам паўстанцаў Караля Залускага адступіў у Янава[5]. Разам з атрадам Маўрыцыя Прозара адзначыўся 29 красавіка ў бітвах пад Кейданамі і 5 мая пад Байсагалай, 19 чэрвеня ўдзельнічаў у бітве пад Панарамі (іншая назва — бітва пад Вільняй 1831 года ці Бітва за Вільню), 9 ліпеня каля Куршанаў далучыўся да генерала Генрыка Дэмбінскага, з якім прарваўся на тэрыторыю Польскага Каралеўства[5].
Калі паўстанне пацярпела паражэнне, ён адступіў у Прусію, пазней эміграваў у Францыю[5]. Належаў да эмігранцкіх арганізацый[5]. У 1858 пасля амністыі вярнуўся ў Літву[5]. Валодаў маёнткамі Аўсянішкі і Габрыэлёва.
Памёр на радзіме ў Габрыэлёве[8] каля Трокаў[9]. Пахаваны на могілках у Папорцях каля Кашадараў[10], магіла паўстанца захавалася[11].
У творах
[правіць | правіць зыходнік]- Вінцэнту Матушэвіч прысвечана балада Адама Міцкевіча «Начлег» (польск.: Nocleg[12]), дзе сама асоба Матушэвіча не згадваецца, але ў асобе «начальніка», бязлітаснага паўстанца з ваколіцаў Трокаў даследчыкі бачаць менавіта Вінцэнта Матушэвіча[13].
- Матушэвіч у Троках — верш польскага паэта Вінцэнта Поля .
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sejm-Wielki.pl — 2002.
- ↑ Wincenty Matuszewicz : fotografia litografii Władysława Oleszczyńskiego.
- ↑ Wincenty Matuszewicz h. Łabędź
- ↑ Tadeusz Matusewicz h. Ślepowron ?
- ↑ а б в г д е ё ж з Feliksas Sliesoriūnas. Vincentas Matusevičius. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XIV (Magdalena-México). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. 458 psl.
- ↑ Polski słownik biograficzny / kom. red.: Emanuel Rostworowski, przew., et al., Inst. Historii PAN. T. 20: Maria Józefa — Mieroszewski Krzysztof. S. 227.
- ↑ «Jęliśmy się oręża w duchu jedności z Królestwem Polskim». Powstanie Listopadowe na Litwie
- ↑ Biblioteka Warszawska, s. 181.
- ↑ Slownik geograficzny, T, II, s. 432.
- ↑ «Kaišiadorių rajono savivaldybė — Istorija». kaisiadorys.lt.
- ↑ Grób powstańca listopadowego Wincentego Matuszewicza w Paparcziai
- ↑ Adam Mickiewicz Nocleg
- ↑ Agnieszka Januszkiewicz Groza wojny w balladowej odsłonie powstania na Litwie w 1831 roku — Nocleg Adama Mickiewicza, Białorutenistyka Białostocka, T. 14, 2022, s. 337—352, s. 337.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Polski słownik biograficzny / kom. red.: Emanuel Rostworowski, przew., et al., Inst. Historii PAN. T. 20: Maria Józefa — Mieroszewski Krzysztof. S. 227. (польск.)
- Feliksas Sliesoriūnas. Vincentas Matusevičius. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XIV (Magdalena-México). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. 458 psl. (літ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вінцэнт Матушэвіч