Перайсці да зместу

Кашадары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Кашадары
літ.: Kaišiadorys
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1590[1]
Горад з
Плошча
  • 11 км²
Вышыня цэнтра
73 м і 82 м
Насельніцтва
  • 8 590 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-56001
Афіцыйны сайт
Кашадары на карце Літвы
Кашадары (Літва)
Кашадары

Кашада́ры[3], таксама Кайшадорыс (літ.: Kaišiadorys) — горад у Цэнтральнай Літве, у Ковенскім павеце. Адміністрацыйны цэнтр Кашадарскага раёна. Размешчаны паміж Вільняй і Коўнам. Праз Кашадары цячэ Нёман і Вілія. Кашадары адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Першая згадка — у 1590 годзе, у форме «Кошейдарова». Рэдкая на Літве назва татарска-арабскага паходжання.

У 1565 і 1567 годах у спісе Троцкай харугвы войска Вялікага Княства Літоўскага згадваецца татарын Хайшадар Мамулевіч, ад якога пайшоў род Хайшадаравічаў. У тым жа спісе 1567 года згадваецца і Ісуп Хашайдаравіч. Праз стагоддзе Хайшадараў унук Яхія, сын Мустафы, згадваецца ў 1670 года як уласнік маёнтка Вердасава, побач з Кайшадарам. Пазней, як мяркуецца, Хашайдаравічы эмігравалі ў Турцыю.

У пісьмовых крыніцах фіксавалася Кошейдарова (1590), Кошедары (1895), Kaszedary (1795), Kayszedary (1826). Сярод літоўцаў панавала назоўная форма Kaišiadorys (запісы 1935, 1936 г.). З увагі на імя Хайшадар першаснай мяркуецца форма з «Кайш-» (у літоўскім маўленні Х- > К-). Форма «Кашадары» ёсць вынікам манафтангізацыі (знікнення дыфтонгу -аі-)[4].

Ёсць літоўская народная этымалогія, ад kаšė «кош» (славізм) і daryti «рабіць, варыць» (той, хто робіць кашы)[5].

Кашадары ў 1937 г.

Упершыню паселішча згадваецца ў 1590 годзе. У першай палове ХІХ стагоддзя маёнтак Кашадары належаў сям’і Ромераў. У 1860-х гадах маёнтак перайшоў да ўрача Ромераў — Яцакевіча. У 1866 годзе тут жыло 29 жыхароў. Развіццё паселішча атрымала пасля пабудовы чыгуначнай станцыі на лініі Вільня — Коўна. Потым тут прайшла лінія на Шаўлі.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Кашадары занялі войскі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР.

З 1941 да 1944 года Кашадары былі акупаваны нямецкімі войскамі[6].

Год Колькасць
1897 833 [1]
1923 1 929 [1]
1959 3 011 [1]
1970 4 700 [1]
1989 10 964 [1]
2001 9 984 [2]
2002 9 901 [2]
Год Колькасць
2003 9 831 [2]
2004 9 650 [2]
2005 9 484 [2]
2006 9 387 [2]
2007 9 331 [2]
2008 9 233 [2]
2009 9 158 [2]
Год Колькасць
2010 8 994 [2]
2011 8 710 [2]
2012 8 481 [2]
2013 8 340 [2]
2014 8 243 [2]
2015 8 137 [2]
2016 8 090 [2]
Год Колькасць
2017 7 830 [7]
2018 7 642 [2]
2019 7 464 [8]
2020 7 366 [8]
2021 8 380 [2]
2022 8 299 [8]
2023 8 590 [2]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]