Этылен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Этылен
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C2H4
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 28.05 г/моль
Шчыльнасць 0.001178 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення −169.2 °C
Тэмпература кіпення −103.7 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 74-85-1
PubChem 6325
Рэг. нумар EINECS 200-815-3
SMILES
RTECS KU5340000
ChemSpider 6085

Этылен (паводле ІЮПАК: этэн) — арганічнае хімічнае злучэнне з формулай С2H4.

З'яўляецца найпростым алкенам (алефінам). Гэта бескаляровы гаручы газ са слабым пахам. Часткова раствараецца ў вадзе (25,6 мл у 100 мл вады пры 0 °C), этаноле (359 мл у тых жа ўмовах). Добра раствараецца ў дыэтылавым эфіры і вуглевадародах. Утрымоўвае падвойную сувязь і таму адносіцца да ненасычаных вуглевадародаў.

Этылен грае надзвычай важную ролю ў прамысловасці, а таксама з'яўляецца фітагармон. Этылен — самае вырабляемае арганічнае злучэнне ў свеце; агульная сусветная вытворчасць этылену ў 2008 годзе склала 113 мільёнаў тон і працягвае расці на 2—3 % у год. Выкарыстоўваецца для атрымання поліэтылену, этылавага спірту, воцатнай кіслаты і інш. Наркотык. Клас небяспекі — чацвёрты. У прыродзе этылен практычна не сустракаецца.