Віталь Дзмітрыевіч Савіцкі
Віталь Дзмітрыевіч Савіцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 снежня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 2016 (81 год) |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Віталь Дзмітрыевіч Савіцкі (6 снежня 1935, в. Добасна, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 17 снежня 2016) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 снежня 1935 года ў в. Добасна Кіраўскага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў школе фабрычна-заводскага навучэння і нейкі час працаваў трактарыстам у Карэліі. Затым зноў вучыўся ў школе. У 1954 годзе прызваны ў армію. Два гады служыў у вучэбна-танкавым батальёне курсантам, сяржантам. У 1956 г. паступіў ва Ульянаўскае танкавае вучылішча, якое скончыў у 1959 г. з адзнакай. Афіцэрскую службу праходзіў у Мар’інай Горцы ў якасці камандзіра ўзвода, потым роты[1].
Звольніўшыся ў запас па стану здароўя, працаваў на меліярацыйных аб’ектах у Бялыніцкім і Пухавіцкім раёнах, затым — на прадпрыемствах Віцебска[1].
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]
З 1970 г. жыве ў роднай вёсцы[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вёў актыўную выхаваўчую работу ў час шматлікіх сустрэч у школах, бібліятэках, клубах раёна. Друкавацца пачаў у 1955 г. у армейскай перыёдыцы. Большасць сваіх твораў піша на рускай мове. Аўтар вершаў, апавяданняў, нарысаў у часопісах «Советский воин», «Старшина, сержант», «Нёман», «Маладосць», «Мастацкая літаратура», «Юнацтва» і іншыя. Выступае ў друку таксама як паэт[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Радасць зямлі» (1987)
- «Опаленныя всходы» (1989)
Зноскі
- ↑ а б в г Таленты ад роднай зямлi . catalog.library.mogilev.by. Праверана 6 студзеня 2024.
- ↑ Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.