Віталь Лютыч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Віта́ль Лю́тыч (9 мая 1992, Бяроза) — беларускі баскетбаліст. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі і беларускі клуб «Цмокі-Мінск».

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Пераможца рэгулярнага сезона Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст кубку Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Літвы (2013). Выступаў за беларускія зборныя ўсіх узростаў (U-16, U-18, U-20). Быў уключаны ў другую сімвалічную зборную чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне Б U-20 (2011, 2012) па версіі eurobasket.com. За галоўную зборную Беларусі выступае з 2012 года.

У сезоне 2009—2010 гуляў за беларускі Віталюр-РДВАР . У сезоне 2010—2011 за літоўскі АБРО-Універсітэт Шаўляй. З 2010 па 2013 гады таксама граў за БК Шаўляй (Літва)[1].

У 2013 годзе заключыў кантракт з беларускім клубам «Цмокі-Мінск».

Зноскі

  1. Віталь Лютыч. Сайт Цмокаў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]